29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва выдасць бясплатныя візы гасцям фестывалю Galapagai з Беларусі

7
Літва выдасць бясплатныя візы гасцям фестывалю Galapagai з Беларусі
Фота: Artūro Samaliaus

Trubetskoy, Pendulum, Mobb Deep і Аліна Арлова стануць хэдлайнэрамі фестывалю ў Літве.

24-25 ліпеня на азёрнай выспе ля гарадка Зарасай пройдзе ужо ўпадабаны беларусамі музычны фестываль Galapagai. Гасцей чакаюць два дні музыкі, забаў і астраўной рамантыкі пад знакам вясёлай чарапахі. Беларусы могуць атрымаць на мерапрыемства бясплатныя візы. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі арганізатары мерапрыемства.

У гэтым годзе дэвіз Galapagai: «Больш энэргіі! Больш фестывалю!» Гэта знайшло сваё адлюстраванне ў наяўнасці 4 музычных сцэн і яшчэ большай разнастайнасці праграмы. Акрамя беларускіх рокераў Trubetskoy, брытанскіх электроншчыкаў Pendulum (DJ Set&Verse), амерыканскіх рэпераў Mobb Deep і літоўскай індзі-спявачкі Аліны Арловай, сярод хэдлайнэраў гэтага года таксама брытанcкія індзі-рокеры Toploader і бітбоксер The Petebox, літоўскія рэпэры G & G Sindikatas і выканаўцы меладычнага сінт-попа Golden Parazyth.

- Мы за разнастайнасць, таму Galapagai складана назваць фатальным, рэпавым, электронным або якім-небудзь яшчэ. Строга кажучы, яго таксама складана назваць літоўскім, бо да нас прыязджаюць госці ў тым ліку з Беларусі, Польшчы, Латвіі, Нямеччыны, Фінляндыі, Швэцыі і іншых краін. Але дакладнае сапраўды адно - ён цалкам і цалкам прысвечаны добраму настрою! - кажа кіраўнік фестывалю Альгірдас Барнішкіс.

Фестываль Galapagai праводзіцца з 2011 года. Некалькі гадоў запар ён намінаваўся на званне «Найлепшага малога фестывалю Еўропы». У мінулыя гады ад Беларусі ў ім удзельнічалі «Ляпіс Трубяцкі», Akute, «Крамбамбуля» і «Без білета».

Населены пункт Зарасай знаходзіцца ў 131 кіламетры на поўнач ад Вільні, ля мяжы з Латвіяй і Беларуссю. Ад Браслава да Зарасая (праз Даўгаўпілс) - 70 км. Дабрацца туды можна на асабістым аўтатранспарце або на цягніку з Вільні (да станцыі Турмантас, далей маршрутка).

Бясплатная віза (без консульскага збору) з тэрмінам знаходжання з 23 да 26 ліпеня ўключна выдаецца на падставе набытых у Беларусі імянных квіткоў на фэст. Працэс разгляду візавых хадайніцтваў спрошчаны, таму даведкі з месца працы/вучобы, пацверджання плацежаздольнасці не патрабуюцца.

Падача дакументаў на візу ў Амбасадзе Літвы ў Беларусі (Менск) і Генеральным консульстве Літвы ў Гародні. Падача праводзіцца толькі з папярэдняй рэгістрацыі на сайце https://evas2.urm.lt/ru. Дакументы на візу могуць быць таксама пададзеныя ў Візавы цэнтр Літвы па месцы жыхарства (Менск, Гомель, Гародня, Берасце). Апошні тэрмін падачы дакументаў - 16 ліпеня. Пакрокавая інструкцыя для атрымання візы - тут.

Кошт квіткоў:

Стандартны квіток на 2 дні (уключае месца ў кемпінгу): 700 000 руб.

Камфорт-квіток (палатка на чацвярых) за аднаго чалавека: 1 100 000 руб.

Камфорт-квіток (палатка на траіх) за аднаго чалавека: 1 150 000 руб.

Камфорт-квіток (палатка на дваіх) за аднаго чалавека: 1 200 000 руб.

Дзе купіць:

Онлайн - https://bezkassira.by/galapagai__galapagai-605/

Касы - https://bezkassira.by/sale_points/

А таксама ў паб-клубе «Графіці» (http://graffiti.by/tickets, Менск, пер.Калініна 16)

Інфалінія ў Беларусі: 638-4444 з усякага аператара

Сайт фестывалю - www.galapagai.lt.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках