28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

British Petrolium заплаціць рэкордны штраф за разліў нафты

2
British Petrolium заплаціць рэкордны штраф за разліў нафты

Суд вынес пастанову аб штрафе за аварыю на нафтавай платформе, што пацягнула траплянне ў мора 5 мільёнаў тон нафты.

Брытанская нафтагазавая кампанія British Petrolium (BP) урэгулявала з уладамі ЗША пытанне кампенсацыі за аварыю на платформе Deepwater Horizon, якая прывяла да разліцця нафты ў Мексіканскім заліве ў 2010 годзе, гаворыцца ў паведамленні на сайце кампаніі. Агульная сума выплат складзе 18,7 мільярда даляраў, піша «Карэспандэнт».

За кошт гэтай сумы кампанія кампенсуе прэтэнзіі штатаў Луізіяна, Місісіпі, Алабама, Фларыда і Тэхас, якія звярнуліся ў суд з патрабаваннем кампенсацыі шкоды. На гэтыя мэты будзе накіравана 4,9 мільярда даляраў.

BP заплаціць 5,5 мільярда даляраў па праграме ачысткі вады (выплаты будуць праводзіцца цягам 15 гадоў) і 7,1 мільярда даляраў для аднаўлення прыродных рэсурсаў. Яшчэ блізу 1 мільярда кампанія выплаціць мясцовым адміністрацыям, месцазнаходжанне якіх не ўказваецца.

Выплачвацца ўся сума кампенсацый будзе цягам 18 гадоў.

Кіраўнік BP Роберт Дадлі адзначыў, што гэтая пастанова «дадасць выразнасць і дакладнасць у сітуацыю» для ўсіх бакоў, і дазволіць кампаніі сфакусавацца на бяспецы паставак паліва на сусветны рынак.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках