28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фігуранты «Балотнай справы» падалі пазоў у Канстытуцыйны суд Расеі

Фігуранты «Балотнай справы» падалі пазоў у Канстытуцыйны суд Расеі

Двое фігурантаў «Балотнай справы» падалі пазоў у Канстытуцыйны суд.

Пра гэта паведамляюць «Ведомости» са спасылкай на адваката, які прадстаўляе іх.

Аляксей Гаскараў і Андрэй Барабанаў просяць прызнаць неканстытуцыйнымі палажэнні Крымінальнага кодэкса, якія дапускаюць кваліфікацыю адной і той жа злачыннай падзеі паводле некалькіх артыкулаў, калі нормы, якія змяшчаюцца ў іх, суадносяцца паміж сабой як цэлае і частка. Пазоў пададзены неўзабаве пасля таго, як суд адмовіў Гаскараву ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні.

Барабанава і Гаскарава асудзілі паводле двух артыкулаў - за ўдзел у масавых беспарадках (ч.2 арт.121 КК) і гвалт у дачыненні да прадстаўніка ўлады (ч.1 арт.318 КК). Адвакат Раміль Ахметгаліеў растлумачыў, што ўсе прыкметы такога злачынства, як гвалт у дачыненні да прадстаўніка ўлады, ужо прадугледжаны нормай аб удзеле ў масавых беспарадках, які сам па сабе ўважаецца за злачынства больш цяжкае. Так што яго кліенты мяркуюць, што іх асудзілі двойчы за адно дзеянне.

Ахметгаліеў нагадвае, што Вярхоўны суд не раз даваў тлумачэнні аб неабходнасці пазбягаць такіх сітуацый. Паводле ягонай ацэнкі, памылкі кваліфікацыі даволі часта здараюцца на практыцы, але звычайна яны выпраўляюцца на ўзроўні нагляднай інстанцыі, падкрэслівае адвакат. Аднак «балотны» прысуд выстаяў ва ўсіх інстанцыях, уключаючы Вярхоўны суд. Адвакат мяркуе, што «ў гэтым выпадку кваліфікацыя ішла не паводле правіл, а паводле паняццяў».

Прадстаўнік Вярхоўнага суда ад каментароў устрымаўся.

Пасля беспарадкаў на Балотнай, якія адбыліся напярэдадні інаўгурацыі прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, былі затрыманыя больш за 400 чалавек і распачатая крымінальная справа паводле арт.212 і 318 КК РФ. У студзені 2013 года гэтую справу аб'ядналі са справай аб падрыхтоўцы да арганізацыі масавых беспарадкаў на тэрыторыі РФ, фігурантамі якога сталі ўжо 30 чалавек.

Арганізатарамі беспарадкаў суд прызнаў актывістаў «Левага фронту» Сяргея Удальцова, Леаніда Развазжаева і Канстанціна Лебедзева, прычым апошні пайшоў на ўгоду са следствам у абмен на невялікі тэрмін і выйшаў на волю па УДВ ў траўні 2014 года. Удальцоў і Развазжаеў, якія не прызналі сваёй віны, былі асуджаныя на 4,5 гады пазбаўлення волі кожны.

Многія экспэрты адзначалі паралелі паміж «Балотнай справай» у Расеі і беларускай Плошчай 2010 года і яе наступствамі ў выглядзе пераследу ўдзельнікаў пратэстаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках