26 красавiка 2024, Пятніца, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пінчукоў штрафуюць за збор ягад у лясах

35
Пінчукоў штрафуюць за збор ягад у лясах

У праваахоўнікаў, як і ў супрацоўнікаў лясной гаспадаркі, узнікае пытанне - адкуль столькі гандляроў лясной ягадай, калі дзейнічае забарона на наведванне лесу?

Супрацоўнікаў лясгасаў турбуе таксама і той факт, якім чынам грамадзяне збіраюць такую колькасць ягад. У гэтым годзе чарніца праз адсутнасць вільгаці ўрадзілася дробнай, таму яе збіраюць забароненымі прыладамі, так званым «кошыкам», паведамляе «Радыё Рацыя».

«Грамадзяне, якіх затрымліваюць у лесе, кажуць, што не ведаюць пра ніякія забароны, - адзначыў супрацоўнік Пінскага лясгаса Андрэй Вярэніч. - Яны ўсе скардзяцца альбо падманваюць, што не ведаюць, што не глядзяць тэлевізар, не чытаюць газеты - не ведаюць пра забароны».

Такім чынам грамадзянін аўтаматычна атрымае два штрафы - за наведванне лясоў падчас забароны і за збор ягад з забароненымі прыладамі.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках