19 красавiка 2024, Пятніца, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За пакупкі ў інтэрнэт-крамах трэба будзе плаціць на 20% больш?

100

Нацбанк папрасіў банкі адказаць, ці ёсць магчымасць браць дадатковыя грошы з тых, хто расплачваецца на сайтах па картцы.

Пачалося ўсё, нагадаем, з таго, што спікер верхняй палаты парламента Міхаіл Мясніковіч занепакоіўся колькасцю пасылак, якія прыходзяць у Беларусь, і тым, што Белпошта нічога з гэтага не мае. Ці жартачкі: у гэтым годзе беларусы атрымалі ўжо 5 мільёнаў пасылак! У вярхах мяркуюць, што за кожную варта браць ПДВ - яшчэ 20% зверху, піша kp.by.

І ўжо назаўтра ў інтэрнэце з'явіўся ліст, у якім Нацбанк папрасіў банкі даць справаздачу аб тым, ці ёсць магчымасць браць збор з беларускіх пакупнікоў у той момант, калі яны расплачваюцца карткай у замежнай інтэрнэт-краме:

«Аб спагнанні дадатковага збору пры аплаце тавару.

З мэтай аналізу магчымасці збірання дадатковага збору пры набыцці фізічнымі асобамі ў нерэзідэнтаў тавараў у сетцы Інтэрнэт і ўнясення адпаведных прапаноў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь просім не пазней за 6 ліпеня 2015 даць аргументаваныя прапановы аб магчымасці і мэтазгоднасці збірання гэтага збору на этапе аплаты тавару з выкарыстаннем банкаўскай аплатнай карткі ў сетцы Інтэрнэт»

Да панядзелка банкі паведамяць у Нацбанк, ці адсочваюць яны неяк, за што расплачваюцца ў інтэрнэце беларусы.

- Нацыянальны банк заўсёды імкнецца аператыўна рэагаваць на ініцыятывы і прапановы, якія з'яўляюцца ў грамадстве, органах дзяржкіравання паводле аспектаў, якія закранаюць дзейнасць рэгулятара і банкаўскай сістэмы агулам. Пры гэтым для фармавання аргументаванага меркавання ў тым ці іншым пытанні яго неабходна, перш за ўсё, усебакова вывучыць, - пракаментаваў ліст прэс-сакратар Нацбанку Аляксандр Цімашэнка, паведамляе belta.by.

Напісаць каментар 100

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках