20 красавiка 2024, Субота, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Робат стаў салістам Берлінскай оперы

Робат з імем Міён стаў салістам у пастаноўцы My Square Lady, заснаванай на п'есе Джорджа Бернарда Шоў «Пігмаліён».

Міён, больш падобны на маленькага чалавека, узаемадзейнічае з іншымі ўдзельнікамі оперы, рэагуе на музыку і рэплікі навакольных, піша «Лiга.нет».

Распрацоўнік працаваў над гэтай мадэллю два гады. Адным з самых складаных момантаў пастаноўкі было тое, што паводле сцэнару робат рассыпаецца на некалькі частак наўпрост на сцэне. Таму давялося праектаваць корпус робата па тыпу канструктара.

Задзейнічанне Міёна ў опернай пастаноўцы - не першы досвед прыцягнення робатаў у арт-праекты. З мінулага года ў асноўнай праграме арт-цэнтра Trafó House of Contemporary Arts у Будапешце (Вугоршчына) даюцца тэатральныя пастаноўкі праекта Універсітэта Асакі Japanese Robot Theatre (Японскі тэатр робатаў). Тут робаты - паўнавартасныя акторы тэатральных пастановак паводле знакамітых тварэнняў Франца Кафкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках