25 красавiка 2024, Чацвер, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадлен Олбрайт: Пуцін робіць тое, чаго не было з канца Другой сусветнай

6
Мадлен Олбрайт: Пуцін робіць тое, чаго не было з канца Другой сусветнай
Мадлен Олбрайт
ФОТА: TELEGRAF-EPA

Важна, каб міжнародная супольнасць зразумела - вайной ва Украіне павінны займацца не толькі еўрапейцы.

Пагаршэнне стасункаў паміж ЗША/NATO і РФ здарылася з віны расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Такое меркаванне выказала ў інтэрв'ю нямецкай газеце Die Welt дзяржсакратарка ЗША (1997-2001) Мадлен Олбрайт, піша Инопресса.ру.

"Тое, што зрабіў і прадаўжае рабіць Пуцін, не здаралася з канца Другой сусветнай вайны: каб нехта злоўжываў уладай для акупацыі суверэннай дзяржавы", - патлумачыла яна.

Вельмі важна, мяркуе былая дзяржсакратарка, каб "людзі зразумелі, што гэты канфлікт справакаваў Пуцін". "Таксама важна, каб людзі праяўлялі аднадушнасць да рэакцыі на ягоныя дзеянні", - дадала Олбрайт.

Баяцца трэба не новай халоднай вайны, а інцыдэнтаў у зоне крызісу, упэўненая Олбрайт. "Расейцы лётаюць над Паўночным марскім шляхам з выключанымі транспондэрамі. Акрамя таго, "маленькія зялёныя чалавечкі" спрабуюць кантраляваць насельніцтва, узброеныя людзі, якія падтрымліваюцца з Расеі", - патлумачыла суразмоўца выдання.

Таксама экс-дзяржсакратарка правяла паралелі паміж войнамі ва Украіне і Югаславіі. "Калі Біл Клінтан толькі стаў прэзідэнтам, сур'ёзнай праблемай была вайна ў Босніі. Людзі думалі: раз Боснія знаходзіцца ў Еўропе, то гэтай праблемай павінны займацца еўрапейцы. У выніку прайшло нямала часу, пакуль міжнародная супольнасць не пачала ўжываць нейкія дзеянні. З Украінай усё адбываецца аналагічна. Людзі гэтак жа мяркуюць, што Украіна знаходзіцца ў Еўропе, значыць, і клапаціцца пра яе павінна еўрапейская супольнасць", - сказала яна.

Агулам, за выключэннем кампаніі ў Іраку, Олбрайт станоўча ацэньвае прэзідэнцтва Барака Абамы, заяўляючы, што той "прарабіў вельмі добрую працу ў экстрэмальна складанай сітуацыі".

"Вайна ў Афганістане, на жаль, была неабходная, бо выхадцамі з гэтай краіны былі людзі, якія атакавалі нас 11 верасня. У Іраку ж, насупраць, вялася неабавязковая вайна. Гэта была адна з самых пагібельных палітычных пастаноў замежнай палітыкі ЗША як праз вялікую колькасць забітых, так і таму, што гэтая вайна нанесла шкоду іміджу і бюджэту Амерыкі", - падсумавала яна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках