19 красавiка 2024, Пятніца, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Нуланд: Санкцыі - наўпроставая рэакцыя на выбар, зроблены Расеяй

Вікторыя Нуланд: Санкцыі - наўпроставая рэакцыя на выбар, зроблены Расеяй
Вікторыя Нуланд

Санкцыі супраць Расейскай Федэрацыі - гэта толькі адэкватны адказ на палітычны курс агрэсіі, які быў абраны Крамлём.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Эху Москвы» заявіла памочніца дзяржаўнага сакратара ЗША Вікторыя Нуланд.

«Ніхто з нас не хоча навязваць, накладаць санкцыі на Расею. Але ў тым свеце, у якім Расея парушыла суверэнітэт сваіх суседзяў, калі Расея спачатку далучыла Крым, а цяпер падтрымлівае сепаратыстаў, пастаўляе зброю, зброю на ўсход Украіны, то міжнародная супольнасць павінна рэагаваць і падтрымаць міжнародны закон, міжнароднае права і падтрымаць незалежнасць суверэнных краін», - аргументавала яна абмежавальныя захады ў дачыненні да дзяржавы-агрэсара.

Са слоў Нуланд, антырасейскія санкцыі Захаду - гэта наўпроставы адказ на той выбар, які РФ зрабіла, «які зрабіў Крэмль», парушыўшы тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Украіны.

У тым выпадку, калі Масква застанецца абыякавай да намаганняў Захаду ў дээскалацыі на Данбасе, санкцыі абавязкова будуць узмоцненыя.

«Так, вядома... Санкцыі пакуль застануцца, пакуль не будуць цалкам выкананыя менскія пагадненні, уключаючы і вяртанне ўкраінскага суверэнітэту над усімі межамі, вываду ўзбраенняў і расейскіх сіл з украінскай тэрыторыі», - сказала памочніца дзяржсакратара ЗША.

Нагадаем, 22 чэрвеня Еўразвяз падоўжыў санкцыі супраць РФ да 31 студзеня 2016 года. У той жа дзень кіраўніца дыпламатыі ЕЗ Федэрыка Магерыні заявіла, што санкцыі не будуць паслабленыя, пакуль Расея не выканае менскія пагадненні.

Раней, 19 чэрвеня, Рада ЕЗ падоўжыла да 23 чэрвеня 2016 года абмежавальныя захады ў дачыненні да Крыма і Севастопаля.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках