28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фіёна Гіб прызначаная паслом Вялікай Брытаніі ў Беларусі

14
Фіёна Гіб прызначаная паслом Вялікай Брытаніі ў Беларусі
Фіёна Гіб

Новы пасол Вялікай Брытаніі ў Беларусі павінна прыехаць у Менск у студзені 2016 года.

Фіёна Гіб зменіць на гэтай пасадзе Бруса Бакнэла, які будзе пераведзены на іншую дыпламатычную пасаду. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце ўрада Вялікай Брытаніі.

Фіёна Гіб займала шэраг пасад у Лондане і за мяжой. Яна працавала ў Берліне, Кіеве, Магадзіша, Басры, дзе была намесніцай генеральнага консула ў 2008-2009 гадах, і Сане, дзе была намесніцай кіраўніка Місіі ў 2010-2012 гадах.

«Для мяне вялікі гонар быць паслом Яе Вялікасці ў Беларусі. Я з нецярпеннем чакаю пачатку працы з беларускім урадам і няўрадавымі арганізацыямі ў шэрагу пытанняў, якія тычацца, у тым ліку, развязанні праблем, з якімі мы ўсе разам сутыкаемся ў імкненні да росквіту, бяспекі і захавання правоў чалавека ў Еўропе і за яе межамі», - сказала Фіёна Гіб.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках