19 красавiка 2024, Пятніца, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тбілісі патрабуе ад Расеі €70 мільёнаў за дэпартацыю грузінаў

6
Тбілісі патрабуе ад Расеі €70 мільёнаў за дэпартацыю грузінаў

Грузія праз Еўрапейскі суд правоў чалавека запатрабавала ад РФ кампенсацыю сумай €70,32 млн за масавую дэпартацыю грузінаў у 2006 годзе.

У грузінскім мінюсце паведамілі, што пры вызначэнні сумы патрабаванай кампенсацыі яны зыходзілі з прэцэдэнтнай пастановы ЕСПЧ у такіх справах, паведамляе BBC.

У ліпені 2014 ЕСПЧ знайшоў парушэнні некалькіх артыкулаў Еўрапейскай канвенцыі правоў чалавека з боку Расеі.

На вызначэнне сумы кампенсацыі ЕСПЧ даў бакам год, аднак, паводле сцвярджэння грузінскага мінюста, з Расеі адказ так і не паступіў.

Паводле звестак мінюста Грузіі, тады былі дэпартаваныя больш за 4,5 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках