23 красавiка 2024, aўторак, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі віжаванне будзе залічвацца ў працоўны стаж

9
У Расеі віжаванне будзе залічвацца ў працоўны стаж

Новы закон дазволіць інфарматараў спецслужбаў прэтэндаваць на пенсію.

У Расеі прынялі закон, згодна з якім таемнае супрацоўніцтва са спецслужбамі будзе залічвацца грамадзянам у працоўны стаж.

Дакумент ужо апублікаваны ў «Российской газете». Выданне ўдакладняе, што стаж будзе налічвацца інфарматарам, якія афіцыйна ўклалі са спецслужбамі сакрэтнае пагадненне аб супрацоўніцтве, але засталіся за штатам, паведамляе BBC.

Новы закон дазволіць інфарматарам спецслужбаў прэтэндаваць на пенсію, бо ўвесь тэрмін супрацоўніцтва будзе залічвацца ў страхавы стаж, а ўсе патрэбныя звесткі будуць перадавацца ў пенсійны фонд.

Цяпер у спецслужбах шырока распаўсюджаная практыка выкарыстання інфарматараў, аднак адрозна ад штатных супрацоўнікаў яны не атрымлівалі афіцыйную заплату і не маглі разлічваць на пенсію.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках