20 красавiка 2024, Субота, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нідэрланды будуць дамагацца трыбунала ААН у справе аб малайзійскім «Боінгу»

3
Нідэрланды будуць дамагацца трыбунала ААН у справе аб малайзійскім «Боінгу»

Трыбунал ААН стане «найлепшай гарантыяй супрацоўніцтва ўсіх краін», якія будуць дамагацца справядлівасці для сем'яў 298 ахвяр авіякатастрофы.

Урад Нідэрландаў будзе дамагацца стварэння трыбунала ААН для расследавання справы аб краху малайзійскага Boeing на Данбасе і судовага пераследу датычных да катастрофы, заявіў прэм'ер-міністр краіны Марк Рутэ, паведамляе РБК са спасылкай на Reuters.

Са слоў Рутэ, трыбунал ААН стане «найлепшай гарантыяй супрацоўніцтва ўсіх краін», якія будуць дамагацца справядлівасці для сем'яў 298 ахвяраў авіякатастрофы, большасць з якіх былі галандцамі.

Раней пра тое, што Амстэрдам будзе намагаць стварэння міжнароднага суда ў гэтай справе пры падтрымцы Рады Бяспекі ААН, агенцтву паведамілі крыніцы, знаёмыя з цягам абмеркавання. Улады Малайзіі заявілі, што падтрымаюць ініцыятыву аб стварэнні трыбунала ААН. Расейскі МЗС выступіў супраць гэтай ініцыятывы.

Нагадаем, 17 ліпеня 2014 года ў небе над Данецкай вобласцю падтрымоўваныя Расеяй тэрарысты збілі «Боінг» кампаніі Malaysia Airlines, які выконваў рэйс Амстэрдам - Куала-Лумпур. Самалёт быў збіты з зенітна-ракетнага комплексу «Бук». Усе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі. Пераважная большасць з іх - 194 пасажыры - былі грамадзянамі Нідэрландаў. 24 ліпеня Украіна дэлегавала расследавання катастрофы самалёта Нідэрландам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках