20 красавiка 2024, Субота, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскі ўнівермаг прадае майкі з Пуціным і «зялёнымі чалавечкамі»

11

Сумнеўныя праявы расейскага патрыятызму з'явіліся на прылаўках гомельскага ўнівермага.

Насіць Пуціна на майцы - вядомы трэнд у Расеі. Аднак сумнеўныя праявы расейскага патрыятызму з'явіліся на паліцах Гомельскага ўнівермага. Чакаць чэргаў за майкамі з Пуціным і «зялёнымі чалавечкамі» пакуль падставаў няма, паведамляе тэлеканал «Белсат».

«Нас ужо паклалі пад Расею, у нас няма ніякага выбару», - мяркуе мясцовы жыхар.

Аднак справа не ў тым, што разам з выявай Пуціна на вуліцах сінявокай з'явяцца расейскія вайскоўцы. Сам факт наяўнасці ў продажы прадукту расейскай прапаганды мякка кажучы здзіўляе. Расейскіх дызайнераў на стварэнне калекцыі натхнілі падзеі, звязаныя з акупацыяй Крыма, Алімпіяда ў Сочы і іншае. Гэта «расейскі свет», які лезе ў Беларусь.

«У нас ёсць свае сімвалы і героі - людзі актыўна адклікаюцца і набываюць усё што звязана з арнаментам і з Пагоняй. Вытворчасць і дзяржаўныя прадпрыемствы таксама падтрымліваюць трэнд і мы павінны паказаць што нам не трэба маек з Пуціным», - мяркуе дырэктар «Арт-сядзiбы» Павал Белавус.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках