19 красавiка 2024, Пятніца, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У студэнта з Менска канфіскавалі 86 літраў віскі

10

Студэнт аднаго са сталічных ВНУ незаконна гандляваў элітным алкаголем.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкама.

«Супрацоўнікамі аддзела барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Кастрычніцкага РУУС сталіцы сумесна з работнікамі ІМПЗ Рэспублікі Беларусь Менскага раёна №1 спыненая дзейнасць студэнта аднаго са сталічных ВНУ у рэалізацыі буйной партыі элітных алкагольных напояў у Менску, - гаворыцца ў паведамленні. - Спіртныя напоі малады чалавек рэалізоўваў, распаўсюджваючы інфармацыю ў сацыяльных сетках. Пры правядзенні кантрольнай закупкі прадавец нелегальнага тавару быў затрыманы з довадамі злачынства. Спіртное прадавалася без адпаведных дакументаў, а ў маладога чалавека адсутнічала ліцэнзія, якая б дазваляла весці гэтую дзейнасць».

Пры правядзенні далейшых мерапрыемстваў аператыўнікамі было выяўлена, у сукупным аб'ёме, 86 літраў віскі і каньяку вядомых гандлёвых марак на агульную суму больш за 44 мільёнаў беларускіх рублёў.

Паводле гэтага факту праводзіцца праверка.

Зараз студэнту пагражае адміністрацыйная адказнасць за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, а таксама штраф з канфіскацыяй тавару.

Раней хлопец прыцягваўся да адказнасці за ўчыненне аналагічнага правапарушэння.

ФОТА: ГУУС МІНГАРВЫКАНКАМА
Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках