24 красавiка 2024, Серада, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Айдар Муждабаеў: Расея паставіла сябе ў адзін шэраг з «Ісламскай дзяржавай»

3
Айдар Муждабаеў: Расея паставіла сябе ў адзін шэраг з «Ісламскай дзяржавай»
АЙДАР МУЖДАБАЕЎ
ФОТА: AFP

Блакаванне Расеяй пастановы аб стварэнні трыбунала аб расследаванні катастрофы рэйса MH17 паставіла яе ў адзін шэраг з тэрарыстамі.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў расейскі журналіст, намеснік галоўнага рэдактара газеты «Маскоўскі камсамолец» Айдар Муждабаеў.

«Не ўсім у Расеі, магчыма, цалкам зразумела, што сёння адбылося ў Радзе Бяспекі ААН. А адбылося вось што. Без лішніх слоў. Расея - адна супраць чалавецтва. Расея - адна супраць чалавечнасці. Расея - краіна, якая паставіла сябе ў вачах усяго свету на адну дошку з ІДІЛ. З тымі, хто мяркуе, што мае права забіваць людзей проста так», - напісаў ён.

На думку журналіста, да большасці расейцаў разуменне гэтага прыйдзе пазней, але абавязкова прыйдзе.

«Не ведаю, ці быў у гісторыі Расеі больш ганебны момант. На маёй памяці не было. Сёння пачалася новая эпоха, у якой маёй краіне адведзенае самае незайздроснае і пры гэтым заслужанае месца. Чым усё гэта скончыцца - ясна. Няясна, якім коштам. І для Расеі, і для чалавецтва, з якім яна толькі што развіталася», - адзначыў Муждабаеў.

Нагадаем, 29 ліпеня на пасяджэнні Рады бяспекі ААН за стварэнне трыбунала прагаласавала адзінаццаць краін, супраць - адна (Расея). Тры краіны ўстрымаліся (Кітай, Ангола і Венесуэла).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках