29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузія далучылася да санкцый ЕЗ супраць Расеі

1
Грузія далучылася да санкцый ЕЗ супраць Расеі

Услед за краінамі ЕЗ эканамічныя санкцыі, уведзеныя супраць Расеі, падоўжыла Грузія.

Пра гэта гаворыцца ў дэкларацыі Еўракамісіі «Аб далучэнні да абмежавальных захадаў праз сітуацыю вакол Крыма і Севастопаля».

Учора да падоўжаных эканамічных санкцый ЕЗ супраць Расеі далучыліся яшчэ шэсць краін - Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Украіна і Чарнагорыя.

«Краіны-кандыдаты (у сябры ЕЗ) Чарнагорыя і Албанія, а таксама сябры Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія, сябры Еўрапейскай эканамічнай зоны, а таксама Украіна і Грузія далучаюцца да гэтай заявы», - гаворыцца ў паведамленні.

Раней Грузія абвінаваціла Расею ў правакаванні збройнага канфлікту, усталёўваючы паказальнікі на мяжы Паўднёвай Асеціі з рэспублікай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках