25 красавiка 2024, Чацвер, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эдвард Лукас: Супрацьстаянне Пуціну - глабальная задача ЕЗ

1
Эдвард Лукас: Супрацьстаянне Пуціну - глабальная задача ЕЗ
ЭДВАРД ЛУКАС
ФОТА: DELFI

Пуцін адступаць не гатовы і будзе прадаўжаць ваенную агрэсію ва Украіне.

Рэдактар аўтарытэтнага брытанскага часопіса The Economist Эдвард Лукас распавёў пра галоўныя пагрозы для Украіны і агрэсію Пуціна. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв'ю часопісу «Новое Время».

«Пагроз некалькі. Перш за ўсё, увага свету паступова адцягваецца ад Украіны крызісам на Блізкім Усходзе, падзеямі ў Грэцыі, а гэта на руку Расеі. У той сітуацыі, якая сёння склалася ва Украіне, Расея можа дазволіць сабе весці доўгую ваенную кампанію. Адказ краін ЕЗ павінен быць значна больш дынамічным і засяроджаным, але гэтага мы пакуль не бачым», - кажа Лукас.

Ён таксама дадае, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін аступаць не гатовы і будзе прадаўжаць ваенную агрэсію ў дачыненні да Украіны.

«Мы павінны разумець, што калі прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін сутыкаецца з цяжкасцямі, то схільны не адступаць, а падымаць стаўкі. Напрыклад, сёння мы бачым досыць жорсткія заявы з нагоды пашырэння ядзернага патэнцыялу Расеі», - тлумачыць Лукас.

На ягоную думку, ЕЗ трэба падзяліць адказнасць за тое, што адбываецца ва Украіне, аж да стварэння новага плана Маршала.

«Час зразумець, што супрацьстаянне Пуціну - гэта не толькі лакальная задача Украіны, але і глабальная накіраванасць ЕЗ на выпраўленне ўласных памылак», - сказаў журналіст.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках