25 красавiка 2024, Чацвер, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўская журналістка абвінавачвае міліцыянта ў падтасоўцы дакументаў

7
Магілёўская журналістка абвінавачвае міліцыянта ў падтасоўцы дакументаў
ФОТА: SVABODA.ORG

Аліна Скрабунова падала скаргу на імя пракурора Магілёва на дзеянні міліцыянтаў, якія спрабавалі прыцягнуць яе да адміністрацыйнай адказнасці.

27 ліпеня суд Ленінскага раёна спыніў разгляд справы Скрабуновай, якая абвінавачваецца ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ, праз заканчэнне тэрмінаў накладання адміністрацыйнага спагнання, піша БелаПАН.

Раней супрацоўнікі Ленінскага РАУС абвінавацілі незалежную журналістыку ў датычнасці да вырабу відэасюжэтаў для замежнага СМІ - тэлеканала «Белсат» без акрэдытацыі ў МЗС як замежнай журналісткі. У падрыхтаваных Алінай Скрабуновай інтэрв'ю гаварылася аб сітуацыі, у якую трапілі работнікі збанкрутавалага прадпрыемства «Строммашына». Матэрыялы ўвайшлі ў рэпартаж, які выйшаў у эфір 26 траўня.

Паводле скаргі Скрабуновай, прынамсі, маёр міліцыі Сініцкі пры вядзенні ў дачыненні да яе адміністрацыйнага працэсу дапусціў мноства парушэнняў заканадаўства. «Я выявіла, што пратаколы апытання сведак, на парушэнні ў якіх я паказала ў сваім пратаколе апытання, і мой пратакол апытання замененыя», - сцвярджае журналістка, паказваючы на падробленыя, на яе думку, пратаколы апытання сведак.

«У пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні за 21 ліпеня стаяць подпісы сведак Вайтовіч і Лахадынавай. Аднак пры яго складанні гэтых сведак не было», - заяўляе Аліна Скрабунова.

Таксама Скрабунова абвінавачвае намесніка начальніка ўправы аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрыя Паркава ў складанні «стылістычна непісьменнага рапарту», «у якім канкрэтна і наўпрост не пазначана, хто менавіта і якім чынам падрыхтаваў пералічаныя ў ім відэарэпартажы, у тым ліку і інкрымінаваны мне відэарэпартаж «Крызіс на беларускіх прадпрыемствах. Наракаюць рабочыя», - піша журналістка.

Яна просіць пракурора Магілёва правесці расследаванне названых ёю парушэнняў і прыцягнуць старэйшага інспектара аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Ленінскага РАУС Магілёва маёра міліцыі Сініцкага да адказнасці паводле закону, а падпалкоўніка міліцыі Паркава абавязаць здаць пісьмовы залік па расейскай мове на дакладнасць і зразумеласць выказвання сваіх думак.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках