28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Піянткоўскі: Пуціну свяціла б пажыццёвае зняволенне або 30 гадоў

12

Калі б Рада бяспекі ААН стварыла трыбунал для расследавання трагедыі «Боінга», які быў збіты на Данбасе, то ў ліку падазраваных мог быць Уладзімір Пуцін.

Пра гэта заявіў расейскі палітолаг Андрэй Піянткоўскі, піша Цензор.нет.

Асаблівасцю трыбунала, створанага Радай Бяспекі ААН, з'яўляецца тое, што ўсе краіны абавязаныя выдаваць асоб, якія маюць дачыненне да злачынства. На думку Андрэя Піанткоўскага, у ліку такіх асоб мог быць і Пуцін.

Трыбунал можа быць створаны і на Генеральнай асамблеі ААН, якая запланаваная на восень. Для гэтага неабходна, каб за такую пастанову прагаласавалі дзве траціны краін-чальцоў ААН. Андрэй Піянткоўскі выказаў здагадку, што для прыняцця такой пастановы галасоў будзе дастаткова. Але трыбунал, створаны такім спосабам, не абавязвае выдаваць злачынцаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках