25 красавiка 2024, Чацвер, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абвал эканомікі Беларусі: растуць толькі інфляцыя і складскія запасы

32
Абвал эканомікі Беларусі: растуць толькі інфляцыя і складскія запасы
Архіўнае фота

Паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі дэманструюць зніжэнне ва ўсіх асноўных кірунках.

Паводле апублікаваных Белстатам афіцыйных звестак, ВУП Беларусі за першае паўгоддзе знізіўся на 3,3% пры гадавым прагнозе росту 0,2-0,7%. Пры гэтым у Віцебскай вобласці падзенне ВУП склала 6,3%, паведамляе «Радыё Свабода».

Прадукцыйнасць працы ўпала на 1,5%, хоць паводле гадавога прагнозу павінна вырасці на 1,5-2%.

Экспарт беларускіх тавараў і паслуг згодна з гадавым прагнозам павінен быў знізіцца на 3,6-4%, аднак ужо цяпер абрынуўся на 25,9%.

Інфляцыя за першае паўгоддзе склала 7,3%, пры прагнозе не больш за 12%.

Сярод харчовых тавараў больш за ўсё выраслі кошты садавіны (47,9%), бульбы (44,9%), алею (25%), а таксама рыбы і морапрадуктаў (20,3%). Кошт жыллёва-камунальных паслуг з пачатку года вырас на 19,9%.

Прамысловая вытворчасць за першыя шэсць месяцаў 2015 упала на 7,4%. Пры гэтым кошты прамысловай прадукцыі выраслі на 10,3%, а ў сферы аптовых продажаў - на 25,7%.

У Беларусі запасы гатовай прадукцыі ў дачыненні да сярэднямесячнага аб'ёму прамысловай вытворчасці складаюць 77,1%. Пры гэтым у Менску гэты паказчык - 133,5%.

Найбольш цяжкае становішча ў пытанні складскіх запасаў назіраецца ў наступных сферах:

- У галіне вытворчасці машын і абсталявання запасы складаюць 247,4% у дачыненні да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці (23,5% усёй гатовай прадукцыі ў краіне),

- У тэкстыльнай і швейнай вытворчасці - 262,1%,

- У дрэваапрацоўчай прамысловасці - 173,3%,

- У фармацэўтычнай галіне - 152,7%.

Сумарная запазычанасць арганізацый прамысловасці з пачатку года вырасла на 20,3%, пры гэтым запазычанасць у крэдытах і пазыках - на 22%.

У вонкавым гандлі ўпершыню аб'ём беларускага экспарту ў Еўразвяз перавысіў экспарт у Расею - у студзені-траўні ён склаў 36,5% і 36,3% адпаведна. Пры гэтым аб'ём экспарту ў Расею за год знізіўся на 3,6%, а экспарт у ЕЗ вырас на 3,7%.

Адначасова вырас імпарт з Расеі з 55,9% да 58,3% і знізіўся імпарт з ЕЗ - з 23,1 да 18,7%.

Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі ў студзені-траўні 2015 з'яўляліся Расея - 47,8% ад усяго аб'ёму тавараабароту, Вялікая Брытанія - 7,8%, Украіна - 5,3%, Кітай - 4,8%, Нямеччына - 4, 3%, Польшча - 3,4%, Літва - 2,2%, Нідэрланды - 1,9%, Бразілія - 1,4%, Італія - 1,3%.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках