20 красавiка 2024, Субота, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рух «Талібан» абраў новага лідара

1
Рух «Талібан» абраў новага лідара

Радыкальны рух «Талібан» выбраў пераемніка свайго лідара мулы Амара.

Ім стане былы намеснік кіраўніка арганізацыі - мула Ахтар Мансур. У сераду ўрад Афганістана аб'явіў, што мула Махамед Амар памёр яшчэ ў 2013 годзе, аднак тады Талібан гэтую заяву не пацвердзіў, паведамляе расейская служба BBC.

Гэты прызначэнне новага лідара можа раз'яднаць ісламістаў, паколькі некалькі высокапастаўленых прадстаўнікоў «Талібану» выступалі супраць выбару Мансура.

Пакістан заявіў, што перамовы паміж урадам Афганістана і «Талібанам», намечаныя на пятніцу, адкладзеныя.

Мула Амар прывёў талібаў да перамогі ў міжусобнай вайне паміж афганскімі ўзброенымі групоўкамі, якая ўспыхнула пасля вываду з краіны савецкіх войскаў.

Ягоны хаўрус з лідарам «Аль-Каіды» Усамам бін Ладэнам прывёў у 2001 годзе, пасля нападу «Аль-Каіды» на Нью-Ёрк і Вашынгтон, да амерыканскай інтэрвенцыі ў Афганістан.

З тых часоў мула Амар хаваўся, а за ягоную галаву амерыканскім дзярждэпартаментам была прызначаная ўзнагарода 10 млн даляраў.

Цягам апошніх гадоў «Талібан» апублікаваў некалькі заяў, якія прыпісваюцца муле Амару.

Апошняя з такіх заяў з'явілася ў сярэдзіне ліпеня, у іёй выказвалася падтрымка перамоўнага працэсу з урадам у Кабуле.

Заява была апублікаваная толькі ў выглядзе тэксту на сайце талібаў, што падагрэла спекуляцыі аб тым, што лідар руху мёртвы або страціў здольнасць гаварыць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках