29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вільні ад перадазіроўкі наркотыкаў памёр беларус

У Вільні ад перадазіроўкі наркотыкаў памёр беларус

Ад занадта высокай канцэнтрацыі наркотыкаў у Вільні цягам апошняга часу памерлі восем чалавек, сярод якіх і адзін беларус.

Усе смерці зарэгістраваныя на мінулым і на гэтым тыдні, паведамляе літоўскае агенцтва навінаў BNS (пераклад - charter97.org).

Неаднаразовыя экспэртызы рэчываў паказалі, што ў складзе наркотыкаў, якія раней прадаваліся ў цыганскім табары, гераіну бывала не так шмат - 8% - 10%. Гэта было праз вялікую колькасць пасрэднікаў - распаўсюджвальнікаў наркатычных рэчываў. Каб атрымаць пабольш прыбытку, яны дадавалі ў наркотыкі розныя прымешкі. Апошняя экспэртыза наркатычных рэчываў, канфіскаваных у цыганскім табары ў Вільні, паводле папярэдніх звестак, паказала, што канцэнтрацыя гераіну ў наркотыках складае ад 30% да 50%.

Цягам апошняга часу ў сталіцы Літвы ад занадта высокай канцэнтрацыі наркотыкаў, якія прадаюцца ў цыганскім табары, памерла восем чалавек, у тым ліку адзін грамадзянін Беларусі і адзін грамадзянін Латвіі. Грамадзянін Латвіі памёр у гатэлі ў прывакзальным раёне, цела беларуса, які працаваў кіроўцам грузавога аўтамабіля, было знойдзенае ў кабіне ягонай машыны.

«Мы падазраём, што, напэўна, цыганы і самі не ведалі, наркотыкі якой канцэнтрацыі прадаюць. Мабыць, пастаўка была асобная, ці нейкая крыніца ў цыганоў паставіла наркотыкі ўжо такой канцэнтрацыі», - сказаў у чацвер на прэс-канферэнцыі начальнік Галоўнага камісарыята паліцыі Віленскай акругі Кестуціс Ланчынскас.

Супрацоўнікі паліцыі высвятляюць, адкуль паступілі наркотыкі такой высокай канцэнтрацыі. Паліцыя зняпраўдзіла інфармацыю аб тым, што ў наркотыкі быў падмяшаны пацучыны яд.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках