23 красавiка 2024, aўторак, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна рыхтуе новую заяву ў ЕСПЧ супраць Расеі

Украіна рыхтуе новую заяву ў ЕСПЧ супраць Расеі

Скарга рыхтуецца паводле падзей на акупаваных тэрыторыях у 2015 годзе.

Украіна рыхтуе заяву ў Еўрапейскі суд у правах чалавека (ЕСПЧ) супраць Расеі. У заяве гаворыцца аб парушэнні правоў чалавека на акупаваных тэрыторыях у Крыме і на Данбасе ў 2015 годзе. Пра гэта сказаў урадавы ўпаўнаважаны ў справах ЕСПЧ Барыс Бабін, паведамляе ўкраінская служба BBC.

Бабін паведаміў, што з пачатку расейскай агрэсіі ўкраінскі бок актыўна фіксуе ўсе парушэнні, піша ЛІГАБізнэсІнфарм.

Пры гэтым Бабін нагадаў, што цягам 2014 Украіна падала тры міждзяржаўныя заявы. "Адну вялікую, пасля пачатку агрэсіі ў Крыме, і дзве, якія тычацца асобных пытанняў. І цяпер мы рыхтуем другую буйную міждзяржаўную скаргу аб падзеях, якія адбываліся на акупаваных, на жаль, тэрыторыях у 2015 годзе", - паведаміў Бабін.

Урадавы ўпаўнаважаны ў справах ЕСПЧ дадаў, што першая пададзеная Украінай заява цяпер "знаходзіцца на стадыі даследавання іншым бокам, а менавіта Расейскай Федэрацыяй".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках