24 красавiка 2024, Серада, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўвялі санкцыі супраць Белзнешэканамбанка праз Расею

17
ЗША ўвялі санкцыі супраць Белзнешэканамбанка праз Расею

Санкцыйныя спісы дапоўнілі побач юрыдычных і фізічных асоб Расеі, Украіны і Беларусі.

Пра гэта паведамляе «Интерфакс».

Сярод структур Знешэканамбанка Расеі, указаных у спісе, называюцца Карпарацыя развіцця Паўночнага Каўказа, КК «Фонду развіцця Далёкага Усходу і Байкальскага рэгіёну», беларускі Белзнешэканомбанк, Расейскае агенцтва страхавання экспартных крэдытаў і інвестыцый, Эксімбанк, Федэральны цэнтр праектнага фінансавання, банк «Глобэкс» , «Краслесінвест», Прамінвестбанк, РЕСАД, «Роўз Груп», СМЕ банк, Сувязь-банк, «ЗЭБ Азія Лімітэд», «ЗЭБ Капітал», «ЗЭБ Інжынірынг», «ЗЭБ Лізінг», паведамляе РБК.

З даччыных кампаній «Раснафты» ў спіс уключаны «Ванкорнафта», «Нафта-актыў», Ачынскі перапрацоўчы завод, Ангарскі НПЗ, Куйбышаўскі НПЗ, Новакуйбышаўскі НПЗ, «Арэнбургнафта», «РН Холдынг», ВБРР, «Самотларнафтагаз», Сызраньскі НПЗ, камсамольскі НПЗ, «Юганснафтагаз», «Раснафта Фінанс», «Раснафта Трэйд Лімітэд», «Раснафта Трэйдынг».

У спіс таксама патрапілі Іжэўскі механічны завод, «Канцэрн Іжмаш», холдынг мака, Airfix Aviation, IPP Oil Products. Langvik Capital, SET Petrochemicals, Southeast Trading, Southeast Trading OY.

Сярод аб'ектаў у Крыме пад санкцыі трапілі камерцыйныя парты Еўпаторыі, Феадосіі, Керчы, Севастопаля, Ялты, а таксама Керчанская паромная пераправа.

У «чорны спіс» (Specially Designated Nationals List, SDN) таксама патрапілі фізічныя асобы – між іншым, сын бізнэсоўца Барыса Ратэнбэрга Раман Ратэнбэрг, сябра праўлення Кантынентальнай хакейнай лігі.

Згодна з інфармацыяй «Дождя», усяго ў пералік патрапілі 12 чалавек сярод якіх і старэйшы сын Віктара Януковіч - Аляксандр.

Таксама ў спісе асоб, у дачыненні да якіх уводзяцца санкцыі значацца:

- Андрэй Білюцін - дырэктар развіцця канцэрну Калашнікаў;

- Андрэй Клюеў - рэгіанал, саўладальнік групы кампаній Activ Solar, якая валодае сонечнымі электрастанцыямі на Поўдні Украіны і ў Крыме, а таксама заводам паўправаднікоў;

- Сяргей Курчанка - цяпер расейскі і крымскі бізнэсовец, беглы алігарх. Раней кампаніі Курчанкі займалі блізу 40% імпарту ўсіх нафтапрадуктаў ва Украіну, бізнэсовец дагэтуль уважаецца ўладальнікам Адэскага НПЗ, Херсонскай нафтаперавалкі і ФК Металіст (Харкаў).

- Аляксандр Амельчанка - загадчык экспартных напрамкаў канцэрну Калашнікаў;

- Эдуард Ставіцкі - былы міністр энэргетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках