24 красавiка 2024, Серада, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэсты на Тайвані: студэнты штурмавалі Міністэрства адукацыі

2
Пратэсты на Тайвані: студэнты штурмавалі Міністэрства адукацыі
Фото: @victoriajen

Сотні тайваньскіх студэнтаў, якія пратэставалі супраць «прапекінскага» зместу падручнікаў, пайшлі на штурм Міністэрства адукацыі.

Пратэсты ўспыхнулі з новай сілай пасля самагубства аднаго з актывістаў, якога раней затрымала паліцыя падчас аналагічных выступаў, паведамляе Lenta.ru.

Каля будынку міністэрства блізу 700 студэнтаў узвялі барыкады, а раніцай у пятніцу, 31 ліпеня, блізу 200 пратэстуючых праніклі на тэрыторыю ўстановы, патрабуючы сустрэчы з міністрам. Паліцыя ў сваю чаргу заявіла, што атрымала загад не разганяць студэнтаў.

Пратэсты супраць «прапекінскай» палітыкі ўрада Тайваня, якія арганізуюцца так званым «Рухам сланечніка», доўжацца апошнія некалькі месяцаў. Як адзначаецца, гэтыя выступы адлюстроўваюць усплёск нацыяналізму сярод моладзі, якая ўважае сябе за тайванцаў, а не кітайцаў.

Студэнты сцвярджаюць, што ў новых універсітэцкіх падручніках прадстаўленая скажоная карціна, гісторыя трактуецца на карысць мацерыковага Кітая. На іх думку, гэта робіцца для таго, каб «прамыць мазгі» моладзі і прымусіць іх прыняць палітыку «Адзін Кітай».

Пекін уважае Тайвань мяцежнай правінцыяй і не выключае прымяненне сілы, каб вярнуць востраў пад свой кантроль.

Цяперашні прэзідэнт Ма Інцзю ад нацыяналістычнай партыі, што арыентаваная на ўмацаванне сувязяў з мацерыковым Кітаем. На гэтай пасадзе ён падпісаў шэраг гандлёвых і эканамічных дамоваў з Пекінам. Новага прэзідэнта тайванцам трэба будзе выбіраць у лістападзе 2016 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках