19 красавiка 2024, Пятніца, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Серыйны нумар на знойдзеным у Рэюньён абломку супаў са зніклым «Боінгам»

2
Серыйны нумар на знойдзеным у Рэюньён абломку супаў са зніклым «Боінгам»

Серыйны нумар на фрагменце самалёта, выяўленым на французскім востраве Рэюньён у Індыйскім акіяне, адпавядае тэхнічнай спецыфікацыі Boeing 777.

Як піша Le Journal de L'Ile de la Reunion, у распараджэнні якога апынулася афіцыйная даведачная дакументацыя Boeing 777, серыйны нумар на знойдзеным абломку - 657BB - паказвае, што гэта флаперон (частка задняй акрайкі крыла) менавіта гэтай мадэлі самалёта, піша РБК.

Першапачаткова ў прэсе паведамлялася, што на фрагменце бачны нумар BB670. Пазней нумар быў удакладнены.

Выданне падкрэслівае, што цяпер толькі застаецца пацвердзіць, што абломак належыць менавіта знікламу ў 2014 годзе Boeing 777 кампаніі Malaysia Airlines. Выданне падкрэслівае, што толькі Boeing гэтай авіякампаніі ўважаецца зніклым над Індыйскім акіянам.

Boeing, які ляцеў па маршруце Куала-Лумпур-Пекін, прапаў 8 сакавіка 2014. На ягоным борце знаходзіліся 239 чалавек. Пасля шматдзённых маштабных пошукаў самалёт так і не быў знойдзены. Следчыя высветлілі, што лайнер раптам адключыў сувязь са знешнім светам, пасля чаго змяніў курс і паляцеў на захад. Пасля таго як Boeing пакінуў паветраную прастору Малайзіі, яго больш ніхто не бачыў.

29 ліпеня 2015 абломак неапазнанага самалёта быў знойдзены на французскім востраве Рэюньён ў Індыйскім акіяне. Экспэрт у сферы авіяцыйнай бяспекі Ксаўе Цітэльман напісаў, што знойдзеныя ў чацвер ля ўзбярэжжа Рэюньён абломкі могуць належаць знікламу ў 2014 годзе борту MH370. Пры гэтым экспэрт падкрэсліў, што выяўленне абломка зусім не паказвае на тое, што астатнія фрагменты знаходзяцца дзесьці побач, паколькі фрагмент магло прыгнаць хвалямі з іншай часткі акіяна.

Пра тое, што абломак належыць самалёту Boeing 777, пісала Bloomberg са спасылкай на крыніцу, знаёмы з вынікамі расследавання. З ягоных слоў, інжынеры Boeing, вывучыўшы фатаграфіі абломка, пацвердзілі, што ён з'яўляецца фрагментам самалёта мадэлі 777. Знойдзены абломак з'яўляецца часткай элерона-закрылка - кіруючай паверхні крыла самалёта.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках