24 красавiка 2024, Серада, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскі аблвыканкам: Верш «Клеветникам России» на помнік не вернем

16

Улады Магілёва адмовіліся вяртаць на помнік Аляксандру Пушкіну пліту з вершам.

Намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Мурашка даў годны адказ дзеячу рускага руху Беларусі Андрэю Герашчанку. Чыноўнік патлумачыў, чаму з бюста паэта ў Магілёве была дэмантаваная пліта з урыўкам з верша «Клеветникам России».

«Гэтыя, радкі з верша А.С.Пушкіна «Клеветникам России» ў XIX стагоддзі мелі просты сэнс і былі адказам паэта на пагрозы Расеі з боку Захаду.

У сучаснай сітуацыі, з улікам існавання суверэнных дзяржаў: Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, пры наяўнасці на іх грамадска-палітычным полі рознапланавых грамадскіх арганізацый, якія прэзентуюць інтарэсы груп насельніцтва з рознымі ідэалагічнымі поглядамі, якія немагчыма не ўлічваць, гэтыя радкі маглі атрымаць розную ідэалагічную інтэрпрэтацыю, не адэкватную афіцыйнай пазіцыі.

У сувязі з чым, а таксама на падставе водгукаў, якія з'явіліся ў інтэрнэце на ўстаноўку помніка, кіраўніцтвам гарвыканкама было дадзенае ўказанне змены выгляду пастамента, на жаль, гэта было выкананае ў дзень дзяржаўнага свята Расейскай Федэрацыі і не мела антырасейскай скіраванасці», паведаміў ён .

Бюст Аляксандру Пушкіну быў усталяваны ля бібліятэчнага каледжа ў Магілёве ў пачатку чэрвеня. Гэта быў падарунак ад грамадскай арганізацыі «Алея расейскай славы». Пасля ўсталявання людзі прыгледзеліся, што на пастаменце размешчаны радкі, якія сёння гучаць як мінімум правакацыйна:

…Иль нам с Европой спорить ново?

Иль русский от побед отвык?..

…Стальной щетиною сверкая,

Не встанет русская земля?..

Так высылайте ж к нам, витии,

Своих озлобленных сынов:

Есть место им в полях России,

Среди нечуждых им гробов…

Адразу пасля гэтага ў інтэрнэце пачала з'яўляцца негатыўная рэакцыя. Ужо праз тыдзень пасля ўсталявання гарадскія ўлады прынялі пастанову прыбраць шыльду з вершам з помніка.

Адзначым, што верш «Клеветникам России» стаў адказам Пушкіна на рэакцыю краін Захаду на жорсткае падаўленне нацыянальна-вызвольнага паўстання 1830 года на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Польшчы. У ім ёсць і радкі, прысвечаныя гэтай падзеі:

О чем шумите вы, народные витии?

Зачем анафемой грозите вы России?

Что возмутило вас? волнения Литвы?

Оставьте: это спор славян между собою,

Домашний, старый спор, уж взвешенный судьбою,

Вопрос, которого не разрешите вы.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках