25 красавiка 2024, Чацвер, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Портнікаў: Пуцін спрабуе абараніць сябе і сваіх паплечнікаў

4
Віталь Портнікаў: Пуцін спрабуе абараніць сябе і сваіх паплечнікаў
ВІТАЛЬ ПОРТНІКАЎ

Аднак вета РФ на стварэнне трыбунала ААН прымусіла Крэмль пайсці на самавыкрыццё.

Пасля накладання Расеяй вета на стварэнне міжнароднага трыбунала ў дачыненні да МН17 у цяперашняй прававой прасторы няма ніякіх іншых шляхоў стварэння трыбунала, здольнага прыцягнуць да адказнасці вінаватых у катастрофе Boeing - прадстаўнікоў палітычнага або вайсковага кіраўніцтва краіны, альбо проста грамадзян гэтай краіны, калі яны знаходзяцца на яе тэрыторыі. Пра гэта ў каментары выданню gordonua.com заявіў журналіст Віталь Портнікаў.

«Гэта трэба дакладна разумець. Краіны, якія выступалі з прапановай стварыць такі трыбунал, могуць паспрабаваць знайсці нейкі новы механізм. Гэта будзе вельмі няпроста. Таму што наўрад ці якая-небудзь з гэтых краін пойдзе на задзейнічанне механізму шляхам галасавання Генеральнай асамблеі ААН, паколькі гэта можа прывесці да непрадбачаных прэцэдэнтаў і дазволіць карыстацца рычагом стварэння міжнароднага трыбунала з дапамогай Генасамблеі ўжо самой РФ і яе хаўруснікам», - падкрэсліў журналіст.

Ён мяркуе, што «з улікам раскладу сіл у ААН» такая сітуацыя не выключаная. «Таму краіны, якія зацікаўлены ў стварэнні міжнароднага трыбунала - перш за ўсё Нідэрланды, Малайзія і Украіна - могуць пайсці шляхам перанясення слуханняў у звычайныя суды. Або шляхам стварэння нейкага калегіяльнага органа, які ў любым выпадку не будзе мець вычарпальнай міжнароднай юрысдыкцыі», - адзначыў Портнікаў.

У той жа час журналіст падкрэсліў, што гэта «не так і важна», таму што, на яго думку, мэтай рэзалюцыі было не стварэнне трыбунала. «Бо Расея з першага дня выказала нязгоду. Мэтай было прымусіць яе гэта прадэманстраваць і фактычна прызнаць сваю адказнасць за гібель цывільнага авіялайнера. Менавіта гэта і адбылося. Ніякіх іншых асаблівых задач у ініцыятараў стварэння трыбунала, мне здаецца, проста не было», - рэзюмаваў Портнікаў.

Пры гэтым ён перакананы, што ініцыятары стварэння трыбунала не спыняцца. «Будуць ісці далей, таму што любое іншае дзеянне - заканчэнне расследавання, пачатак судовых слуханняў у судах нацыянальнай юрысдыкцыі, вынясенне, хай і завочных, прысудаў, - будзе выклікаць рэакцыю Расеі, якая будзе яе кампраметаваць. Галоўнае - прымусіць расейскае палітычнае кіраўніцтва наважыцца на самавыкрыццё . І гэта эфектыўна атрымоўваецца», - сказаў Портнікаў.

Журналіст таксама паведаміў, што, на ягоную думку, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін паводзіць сябе «як цалкам адэкватны чалавек, які імкнецца абараніць сябе і сваіх паплечнікаў», у той час як яго суграмадзяне дзейнічаюць «як шматмільённая псіхіятрычная лякарня, якая гатовая паверыць у любую заспакаяльную байку».

Самалёт Boeing 777, якi ажыццяўляў рэйс MH17 (Амстэрдам - Куала - Лумпур), пацярпеў катастрофу 17 ліпеня 2014 г. паблізу Тарэза Данецкай вобласці. Усе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі.

Пяць краін, якія расследуюць катастрофу самалёта «малайзійскіх авіяліній», заклікалі стварыць міжнародны трыбунал паводле факта авіякатастрофы. Малайзія, якой належаў самалёт, Украіна, над якой ён быў збіты, а таксама Нідэрланды, Аўстралія і Бельгія, грамадзяне якіх былі на борце самалёта, адобрылі ідэю стварэння трыбунала.

Расея выступіла супраць стварэння трыбунала. Гэтую ідэю ў МЗС РФ назвалі «несвоечасовай і контрпрадуктыўнай».

29 ліпеня РФ заблакавала прыняцце рэзалюцыі аб стварэнні міжнароднага трыбунала ў расследаванні абставінаў катастрофы малайзійскага самалёта над Данецкай вобласцю, скарыстаўшыся правам вета.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках