29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салігорскія супрацоўнікі ДАІ пачалі вучыць беларускую мову

3
Салігорскія супрацоўнікі ДАІ пачалі вучыць беларускую мову

Барацьба аўтааматара Аляксандра Малочкі за выкананне мясцовымі супрацоўнікамі ДАІ сваіх службовых абавязкаў пачынае прыносіць першыя вынікі.

У канцы чэрвеня жыхар Салігорска быў спынены за дробнае правапарушэнне мясцовымі супрацоўнікамі ДАІ. Кантактаваць з імі салігорац пажадаў на беларускай мове, але дзяржаўныя чыноўнікі не здолелі нават пратакол аб правапарушэнні скласці па-беларуску. Пасля адпаведнай скаргі ў пракуратуру і сустрэчы Аляксандра Малочкі з кіраўніком салігорскай дзяржаўтаінспекцыі сітуацыя пачала мяняцца, паведамляе сайт ПЦ "Вясна".

- Некалькі дзён таму я атрымаў з ДАІ позву, цалкам напісаную на беларускай мове. Сёння быў у аддзяленні, дзе на мяне паўторна склалі пратакол. Бланк быў рускамоўны, але запоўнілі яго па-беларуску. Запіс у часовае пасведчанне таксама быў зроблены на беларускай мове. Нават інспектар, які яго выпісваў, звяртаўся да мяне па-беларуску. Там, вядома, хапала граматычных памылак і рускіх слоў, запісаных на беларускі лад, але ўсё ж такі я быў прыемна здзіўлены, - кажа Аляксандр Малочка.

Зрэшты, з самім пратаколам ён зноў не пагадзіўся, паколькі паводле афіцыйнага адказу на скаргу ў пракуратуру адміністрацыйная справа ў дачыненні да яго ўжо было спыненая. Да таго ж Аляксандр Малочка перакананы, што выстаўленае яму абвінавачванне ў выкарыстанні фіранак супярэчыць адпаведнаму тэхнічнаму рэгламенту.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках