29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэдыторы прапанавалі спісаць частку ўкраінскай пазыкі

3
Крэдыторы прапанавалі спісаць частку ўкраінскай пазыкі

Прыватныя крэдыторы гатовыя пайсці насустрач ураду Украіны ў пытанні спісання часткі дзяржаўнай запазычанасці.

Як паведаміла ў чацвер, 30 ліпеня, агенцтва Reuters са спасылкай на ўласную крыніцу, група фінансавых інстытутаў на чале з амерыканскім фондам Franklin Templeton прапанавала адмовіцца ад пяці працэнтаў сумы крэдыту. Разам з гэтай прапановай крэдыторы вылучылі Кіеву шэраг умоў, якія пакуль не аддаюцца агалосцы.

Цягам некалькіх месяцаў украінскі ўрад абмяркоўвае з міжнароднымі інвестарамі магчымасць рэфінансавання запазычанасці ў суме 23 млрд даляраў, паведамляе Deutsche Welle.

Цяперашняя прапанова сведчыць аб змене пазіцыі прыватных крэдытораў, якім Украіна завінавацілася 8,9 млрд даляраў.

Тым не менш яна не зможа вырашыць большай часткі праблем Кіева. Так, міністр фінансаў Украіны Наталля Ярэська заявіла, што ўмовы выдавання пакета міжнароднай эканамічнай дапамогі могуць быць выкананыя толькі пры спісанні 40 адсоткаў ад агульнай сумы крэдытаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках