25 красавiка 2024, Чацвер, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санкцыі супраць «Белзнешэканамбанка» затармозяць будаўніцтва АЭС у Астраўцы

16
Санкцыі супраць «Белзнешэканамбанка» затармозяць будаўніцтва АЭС у Астраўцы

Фінансаванне будоўлі ажыццяўляецца за кошт расейскага звязанага крэдыту і праходзіць непасрэдна праз «Белзнешэканамбанк».

У новым «чорным спісе» ЗША - беларуская дачка «Знешэканомбанка» - «Белзнешэканамбанк», які да нядаўняга часу ўзначальваў цяперашні кіраўнік Нацбанка Павел Калавур, піша АФН.

Санкцыі аўтаматычна ставяць пад пагрозу далейшае будаўніцтва беларускай АЭС, бо ўсё фінансаванне гэтай будоўлі ажыццяўляецца за кошт расейскага звязанага крэдыту і праходзіць непасрэдна праз «Белзнешэканамбанк».

І хоць грошы нібыта паступаюць у расейскіх рублях, многія разлікі з пастаўшчыкамі і падрадчыкамі ажыццяўляліся ў далярах. Менск і Масква выкруцяцца, але гэта запатрабуе часу і даставіць нямала непрыемнасцяў бакам праекта.

Нагадаем, да раней уведзеных санкцый супраць расейскіх грамадзян і юрыдычных асоб ЗША дадалі яшчэ 11 фігурантаў - фізічных - і 15 юрыдычных асоб, уключаючы дочкі «Знешэканомбанка» і «Раснафты».

Пад санкцыі трапілі Расейскі фонд прамых інвестыцый (РФПІ), «ЗЭБ-лізінг», «ЗЭБ Капітал», Сувязь-банк, «РН-Юганскнафтагаз», Rosneft Trading, Эксар, банк «Глобэкс», Экспартна-імпартны банк, Промінвестбанк, а таксама «Ванкорнафта» - даччынае прадпрыемства «Раснафты».

Таксама, санкцыі ўведзеныя супраць Іжэўскага механічнага завода і канцэрна «Іжмаш»; партоў Еўпаторыі, Феадосіі, Керчы, Севастопаля, Ялты; кампаніі «Керчанская паромная пераправа».

У чорны спіс уключаны Airfix Aviation, якая мае, паводле звестак Мінфіна ЗША, офісы ў Фінляндыі і Швейцарыі; IPP Oil Products LTD (Кіпр), OY Langvick Capital LTD (Фінляндыя), MAKO Holding (Данецк, Украіна), SET Petrochemicals OY (Фінляндыя); SouthEast Trading OY, офісы якой размешчаныя ў Румыніі, РФ і Фінляндыі; SouthPort Management Service Limited, зарэгістраваная на Брытанскіх Віргінскіх астравах і на Кіпры.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках