25 красавiка 2024, Чацвер, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскія вайскоўцы апублікавалі фота перахопу расейскіх самалётаў

2
Брытанскія вайскоўцы апублікавалі фота перахопу расейскіх самалётаў

Каралеўскія вайскова-паветраныя сілы Брытаніі апублікавалі фота перахопу вайсковых самалётаў РФ над Балтыкай.

Адпаведныя фота размясцілі на сайце вайскова-паветраных сілаў, паведамляе "Еўрапейская праўда".

Згодна з інфармацыяй, інцыдэнт адбыўся ў пятніцу, 24 ліпеня. Брытанскія знішчальнікі Typhoon патрулявалі паветраную прастору Балтыі ў рамках місіі NATO.

Typhoon, якія адносяцца да 6-й эскадрыллі, падняліся ў неба, калі ў міжнароднай паветранай прасторы паблізу Балтыі з'явіліся самалёты РФ.

Фота: raf.mod.uk

Усяго было перахоплена 10 вайсковых самалётаў РФ - 4 бамбавікі Су-34, 4 знішчальнікі Міг-31 і 2 вайскова-транспартныя самалёты Ан-26.

Самалёты NATO 250 разоў выляталі на перахоп расейскіх самалётаў над Еўропай у гэтым годзе. Так, прадстаўнікі NATO паведамілі, што гэта найбольшая колькасць за аналагічны перыяд з моманту заканчэння "халоднай вайны". На мінулым тыдні было перахоплена 22 расейскія самалёты над Балтыйскім морам.

Фота: raf.mod.uk
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках