20 красавiка 2024, Субота, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Шклова прыбралі з геральдычнага знаку няправільную дату

3

З пастамента стэлы з геральдычным знакам знятая шыльда з напісанай па-расейску назвай горада і афіцыйна прызнанай, але не зусім дакладнай датай заснавання.

На мінулым тыдні ў Шклове ўсталявалі новы геральдычны знак - герб горада на 11-метровай стэле. На ўрачыстым адкрыцці знака заяўлялася, што ён стане яшчэ адной вядомай асаблівасцю райцэнтра. Рэзананс у грамадскасці выклікала напісанне на пастаменце назвы беларускага горада на расейскай мове, а таксама тое, што ў якасці даты першага летапіснага згадвання пазначаны 1535, калі Шклоў быў спалены маскоўскім войскам, піша БелаПАН.

Аб зняцці сёння з пастамента шыльды з надпісам «Шклоў 1535» паведаміў жыхар Шклоўскага раёна Пятро Мігурскі. Раніцай ён зрабіў фотаздымкі пастамента, дзе, з ягоных слоў, «засталіся балты».

«Нічога не знялі, усё на месцы стаіць, усё, як належыць», - заявіў начальнік раённага аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Сяргей Артамонаў блізу 13.00.

Дваццаццю хвілінамі пазней жыхар Шклова Аляксандр Грудзіна пацвердзіў, што таблічка з надпісам на пастаменце, якая выклікала вялікі грамадскі рэзананс, адсутнічае.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках