25 красавiка 2024, Чацвер, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна і Нідэрланды ўзгодняць альтэрнатыву трыбуналу наконт Боінга

1
Украіна і Нідэрланды ўзгодняць альтэрнатыву трыбуналу наконт Боінга

Прэзідэнт Украіны і прэм'ер Нідэрландаў дамовіліся ўзгадніць альтэрнатыўныя прапановы аб міжнародным судзе над вінаватымі ў катастрофе малайзійскага самалёта.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Пятра Парашэнкі.

«Пятро Парашэнка і Марк Рутэ дамовіліся даручыць кіраўнікам замежнапалітычных ведамстваў неадкладна ўзгадніць альтэрнатыўныя прапановы і распрацаваць супольны план дзеянняў з мэтай стварэння адпаведнай міжнароднай судовай інстытуцыі», - гаворыцца ў паведамленні.

Парашэнка адзначыў высокі ўзровень узаемадзеяння паміж Аўстраліяй, Бельгіяй, Малайзіяй, Нідэрландамі і Украінай у пытанні стварэння міжнароднага трыбунала.

«Нам удалося напрацаваць усеахопны міжнародна-прававы механізм, здольны забяспечыць прыцягненне да адказнасці асоб, вінаватых у гэтым злачынстве», - сказаў Парашэнка.

Нагадаем, раней прэм'ер Украіны Арсеній Яцэнюк заявіў, што краіны-ініцыятары трыбунала наконт катастрофы «Боінга» ўжылі план «Б» пасля накладання вета Расеяй на рэзалюцыю ў Радзе Бяспекі ААН.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках