20 красавiка 2024, Субота, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы паказалі самае падрабязнае відэа клетак мозгу і іх сувязяў

3

Выява аднаго квадратнага міліметра мозгу (усіх клетак і сувязяў паміж імі) пакуль займае блізу двух мільёнаў гігабайт.

У ЗША створана новая тэхналогія, якая дазваляе аўтаматычна маркіраваць асобныя нейроны, каб рабіць выявы мозгу ў нанаметровым маштабе (на ўзроўні асобных клетак і нават субклетачных адзінак). З яе дапамогай навукоўцы сталі ператвараць атрыманыя на мікраскопах выявы ў агульнадаступны масіў звестак, які ў далейшым ляжа ў аснову найпадрабязнейшай карты мозгу. Аб тэхналогіі VAST паведамляецца ў часопісе Cell, піша Lenta.ru.

Для стварэння дэманстрацыйнага відэа спецыялістам спатрэбілася два гады. З дапамогай ультрамікратома (апарата для аўтаматызаванай падрыхтоўкі звыштонкіх зрэзаў тканін) цыталогіі Джэф Ліхтман (Jeff Lichtman) і ягоныя калегі разрэзалі мозг дарослай мышы на пласты таўшчынёй 29 нанаметраў. Зрэзы выкладваюцца на аўтаматычны канвеер, падзяляюцца на асобныя палоскі, тыя змяшчаюцца на крамянёвыя падкладкі і фатаграфуюцца. Нарэшце, здымкі збіраюцца разам на кампутары і апрацоўваюцца праграмай VAST.

Галоўная праблема ў тым, што выява аднаго квадратнага міліметра мозгу (усіх клетак і сувязяў паміж імі) пакуль займае блізу двух мільёнаў гігабайт - прыкладна такі аб'ём звестак штогод праходзіць праз інтэрнэт. Увесь геном чалавека, для параўнання, займае тры-пяць гігабайт. Спосабаў вырашыць праблему захоўвання інфармацыі аўтары праекта пакуль не прыдумалі.

Праект быў падтрыманы Нацыянальнымі інстытутамі аховы здароўя ЗША, Агенцтвам перспектыўных абаронных навукова-даследчых праектаў (DARPA), Intel і Google.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках