25 красавiка 2024, Чацвер, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Нідэрландаў заклікаў да стварэння трыбуналу аб катастрофе «Боінга» на Данбасе

22
Прэм'ер Нідэрландаў заклікаў да стварэння трыбуналу аб катастрофе «Боінга» на Данбасе
Марк Рутэ

Марк Рутэ заклікаў да заснавання міжнароднага трыбунала, на якім бы разглядаліся справы ў дачыненні да адказных у катастрофе малайзійскага самалёта.

Пра гэта прэм'ер-міністр Нідэрландаў заявіў на прэс-канферэнцыі, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

«Трыбунал ААН з'яўляецца найлепшым варыянтам пакарання вінаватых у катастрофе з МН17, бо гэта найлепшы шанец аддаць іх суду», - заявіў Марк Рутэ.

Раней Малайзія паведаміла Радзе бяспекі ААН аб блізкіх планах падаць праект рэзалюцыі аб стварэнні трыбуналу для расследавання справы аб катастрофе самалёта авіякампаніі Malaysia Airlines над тэрыторыяй Украіны.

Нагадаем, «Боінг 777-200», які рухаўся рэйсам МН17 Амстэрдам (Нідэрланды) - Куала-Лумпур (Малайзія), разбіўся 17 ліпеня 2014 года на Данбасе блізу паселішча Грабава на тэрыторыі, кантраляванай прарасейскімі ваеўнікамі. На борце самалёта знаходзіліся 298 чалавек, усе яны загінулі. З іх - 196 падданых Нідэрландаў, 44 грамадзяніны Малайзіі (сярод якіх 15 чальцоў экіпажа), 27 грамадзян Аўстраліі. Сярод ахвяр таксама грамадзяне Інданэзіі, Нямеччыны, Бэльгіі, Філіпін, падданыя Вялікабрытаніі, Канады і Новай Зэландыі.

Згодна з папярэднімі высновамі міжнароднага расследавання, прычынай катастрофы стала вонкавае ўздзеянне на авіялайнер. Найбольш распаўсюджанай з'яўляецца версія, паводле якой авіялайнер разбіўся ў выніку трапляння ракеты з комплексу «Бук», што прыбыў з РФ.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках