29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал збег з Паўночнай Карэі праз Расею

10
Генерал збег з Паўночнай Карэі праз Расею

Генерал з КНДР Пак Сын Вон падчас знаходжання ў Маскве папрасіў палітычнага прытулку ў амбасадзе трэцяй краіны.

Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на паўднёвакарэйскую газэту "Тона ільбо". Краіна, у якой генерал нібыта папрасіў прытулак, не называецца.

Выданне адзначае, што прычынай ягоных ўцёкаў стала "правядзенне кіраўніцтвам КНДР палітыкі тэрору", а таксама той факт, што раней у краіне быў пакараны смерцю калега Пака Сына Вона, які таксама адказваў за будаўніцтва гарналыжнай базы.

Паводле звестак выдання, уцёкі адбыліся ў красавіку сёлета. У Маскве прайшла канферэнцыя аб бяспецы, на якую запрашалі генералаў з Паўночнай Карэі, у тым ліку міністра абароны Хёна Ёна Чхоля. Пазней СМІ напісалі, што яго нібыта расстралялі з зенітнага кулямёта.

Газэта піша, што Пак Сын Вон у 2000 годзе браў удзел у перамовах Паўднёвай Карэі і КНДР аб вайсковых пытаннях, якiя праходзiлi на курортнай выспе Чэджуда. Раней высокапастаўлены вайсковец працаваў у вайсковым аташаце паўночнакарэйскай амбасады ў Расеі, а ягоная дачка вучылася ў адным з маскоўскіх медінстытутаў. Летась генерал быў узнагароджаны медалём "Герой працы" і ордэнам за ўклад у будаўніцтва гарналыжнага курорта ў правінцыі Канвандо.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках