25 красавiка 2024, Чацвер, 11:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Добруша аб кітайскіх будаўніках: Жывуць на фабрыцы, як у рэзэрвацыі

9
Жыхар Добруша аб кітайскіх будаўніках: Жывуць на фабрыцы, як у рэзэрвацыі

У 20-тысячным Добрушы аб эфэктнай акцыі пратэсту, якую ў чацвер зладзілі кітайскія будаўнікі, мала што ведаюць.

«Да ускраін горада інфармацыя пра гэты пратэст не дайшла», - распавядае «Еўрарадыё» адзін з супрацоўнікаў «Добрушскай папяровай фабрыкі», для якой кітайцы і будуюць кардонны камбінат.

Хоць прыезджыя кітайцы і добрушскія рабочыя папяровай фабрыкі нібыта калегі, жыхары райцэнтра не збліжаюцца з азіяцкімі гастарбайтэрамі. Тыя жывуць на тэрыторыі фабрыкі «як у рэзэрвацыі».

«Іхняя тэрыторыя адасобленая ад нашай. Кантакту з імі амаль не адбываецца. Бачым іх, калі выходзяць з будоўлі ў краму і тут жа вяртаюцца назад. А вось начальства іхняе і перакладчыкі на фабрыцы не жывуць. Яны здымаюць кватэры ў цэнтры (гэты дом людзі называюць «кітайскім мурам») і ў новым дзевяціпавярховіку на «фарфоравым заводзе», - дзеліцца назіраннямі супрацоўнік ДПФ.

«Як складваюцца стасункі з кітайцамі? - дзівуецца камендант аднаго з навучальных інтэрнатаў Добруша. - Ды яны ж па пяць чалавек ходзяць, усміхаюцца, мармычуць нешта на сваёй мове. Мы нічога не разумеем».

На «Добрушскай папяровай фабрыцы» сцвярджаюць, што мала ведаюць пра канфлікт кітайскіх будаўнікоў з іхным начальствам. У бухгалтэрыі ДПФ тлумачаць, што кардонны камбінат будуецца цалкам кітайскімі сіламі пад ключ.

Нагадаем, што 2 ліпеня «добрушскія кітайцы» абурыліся нявыплатай заробкаў і выйшлі калонай з дзвюх сотняў чалавек пешшу ў Гомель. Дайшлі да абласнога цэнтра «пад канвоем» міліцыі, сустрэліся з прадстаўніком кітайскай амбасады і нават ладзіліся ажыццявіць пешы паход у Менск. Гэта была адна з самых вялікіх акцый пратэсту, якая здаралася ў Беларусі на працягу апошніх гадоў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках