24 красавiка 2024, Серада, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Енс Столтэнбэрг: Расея гатовая выкарыстоўваць сілу супраць Грузіі і Малдовы

Енс Столтэнбэрг: Расея гатовая выкарыстоўваць сілу супраць Грузіі і Малдовы
Енс Столтэнбэрг
ФОТА: AP/VIRGINIA MAYO

Адказ Паўночнаатлантычнага альянсу на расейскую агрэсію носіць абарончы характар.

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг назваў альянс самым магутным абарончым звязам усіх часоў і не бачыць непасрэднай пагрозы РФ. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Deutsche Welle.

"Я мяркую, што трэба выконваць баланс паміж аналізам сітуацыі і апісаннем пагроз для краін NATO. Не варта перабольшваць небяспеку і драматызаваць сітуацыю. Мы не бачым непасрэднай пагрозы, таму што NATO - самы магутны абарончы звяз усіх часоў", - заявіў ён.

Паводле ягоных слоў, Расея ўсё часцей успамінае ядзерную зброю як частку сваёй абароннай стратэгіі.

"Расея гатовая выкарыстоўваць сілу супраць Украіны, Грузіі ды Малдовы. Расея ўсё часцей згадвае ядзерную зброю як частку сваёй абароннай стратэгіі. Наш адказ носіць абарончы характар.Мы ўзмацнілі вайсковую прысутнасць на ўсходніх межах альянсу. Мы арганізуем свайго кшталту маленькія штаб-кватэры ў краінах Балтыі , у Балгарыі, Польшчы і Румыніі. Мы ўзмацнілі паветранае патруляванне і прысутнасць ва ўсходніх краінах альянсу ў адказ на паводзіны Расеі", - распавёў генеральны сакратар.

Столтэнбэг падкрэсліў, што "ўсё, што мы робім, гэта абарона". Пры гэтым, на яго думку, агрэсіўна сябе вядзе Расея.

"Анэксія Крыму - гэта агрэсіўныя паводзіны. Расея працягвае забяспечваць сепаратыстаў на ўсходзе Украіны сучаснай зброяй, сродкамі супрацьпаветранай абароны, накіроўвае туды вайскоўцаў - гэта акт агрэсіі. Мы абараняем нашых хаўруснікаў, Расея выкарыстоўвае сілу для змены межаў і дэстабілізацыі Украіны", - адзначыў ён.

"NATO ніколі не спіць і не дрэмле", - адказаў Столтэнбэрг на пытанне аб тым, што альянс называлі сонным гігантам.

Раней Столтэнбэрг не раз крытыкаваў Расею за пастаўку ўзбраення сепаратыстам на ўсходзе Украіны і называў яе асабліва адказнай стараной у справе падтрымання замірэння ў зонах канфлікту.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках