26 красавiка 2024, Пятніца, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве праходзіць акцыя супраць расейскай агрэсіі ва Украіне

5

Многія ўдзельнікі пікету адзетыя ў вышыванкі і прымацавалі да адзення значкі з надпісам: "Не - вайне".

Як паведамляе УНІАН, мэрыя расейскай сталіцы узгадніла ўдзел 25 расейцаў у пікеце ля метро "Дабрынінская" з 14.00 да 15.30 паводле кіеўскага часу.

Як адзначыла ўдзельніца пікету Алена Захарава, ёй як расейцы сорамна за тое, што Расея "бамбуе Украіну", у тым ліку і ад яе імя.

"Я не думаю, што вайну вядзе Пуцін, я думаю - Расея ваюе з Украінай", - сказала яна.

Захарава ўпэўненая, што такое стаўленне расейцаў да сітуацыі ва Украіне не праз прапаганду праз тэлевізію, на ейную думку, людзей "нельга так лёгка падмануць". Актывістка мяркуе, што прычына хаваецца ў адукацыі расейцаў, навучанні ў школе ды інстытуце.

У сваю чаргу іншы ўдзельнік акцыі Міхаіл Лашкевіч падкрэсліў, што на вайну з Украінай ідуць велізарныя грошы, што вядзе да падзення ўзроўню жыцця простых людзей.

"Гэта наступствы для ўсіх расейцаў - незалежна ад іх стаўлення да ўладаў. Усё стала дорага. Наш лозунг: "Не вайне супраць Украіны!", - сказаў ён.

Многія мінакі абураюцца і адкрыта выказваюцца супраць удзельнікаў акцыі. Адна з жанчын назвала пікет "бандэраўскім шабасам", а мужчына, які праходзіў міма, дзякаваў прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну за тое, што "ён даў працу", нават удзельнікам пікету, і прапаноўваюць "з'ехаць у любімую Амерыку".

Прыхільнікі і супраціўнікі палітыкі РФ дыскутуюць аб асабістай ролі Пуціна ў канфлікце на Данбасе і ўдзеле расейскіх вайскоўцаў у забойствах грамадзянаў Украіны.

Удзельнікі акцыі трымаюць у руках плакаты з надпісамі: "У.У.Пуцін - натхняльнік і арганізатар усіх нашых параз", "Нізкі паклон героям Украіны!", "Свабоду Надзеі Саўчанцы", а таксама плакаты з цытатамі забітага ля сцен Крамля расейскага апазіцыянера Барыса Нямцова: "Пахаванне пскоўскіх дэсантнікаў, якія загінулі на палях бітвы ў Луганскай вобласці, не пакідаюць ніякіх сумненняў у тым, што на ўсходзе Украіны ваююць рэгулярныя расейскія войскі"; "Аперацыя захопу Крыма пачалася, калі Януковіч яшчэ быў у Кіеве"; "Я не хачу, каб гінулі людзі. Не хачу, каб гінулі расейцы, не хачу, каб гінулі ўкраінцы"; "Я уважаю за злачынства, проста за самае сапраўднае злачынствам вайну супраць Украіны" ды іншыя.

Рух "Салідарнасць" рэгулярна праводзіць такія пікеты ўжо больш за год - з вясны 2014 года. Галоўная задача такіх акцый - інфармаваць грамадзян РФ аб сацыяльна-эканамічных і палітычных наступствах вайны з Украінай для самой Расеі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках