29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля мяжы Швецыі перахапілі два ядзерныя бамбавікі РФ

18
Ля мяжы Швецыі перахапілі два ядзерныя бамбавікі РФ

Шведскія знішчальнікі ў суботу, 4 ліпеня, падняліся на перахоп двух расейскіх бамбавікоў Тую-22М паблізу выспы Готланд.

Пра гэта паведамляе шведскае выданне DN.se са спасылкай на Узброеныя сілы Швецыі, піша «Европейская правда».

«Парушэнне шведскай паветранай прасторы не адбылося. Мы больш не будзем каментаваць гэты інцыдэнт», - заявіў кіраўнік прэс-службы УС Швецыі Філіп Сайман.

Пры гэтым у УС не ўдакладнілі, наколькі блізка расейскія самалёты наблізіліся да паветранай прасторы шведскага вострава Готланд.

Як адзначаецца, самалёты былі мадэлі Tu-22M - стратэгічныя звышгукавыя бамбавікі, здольныя несці ядзерныя зарады.

Бамбавікі заўважылі над паўднёвай Балтыкай. На іх перахоп былі паднятыя знішчальнікі розных краін.

Як паведамлялася, актыўнасць расейскіх вайсковых самалётаў у Балтыйскім рэгіёне цягам мінулага года патроілася. Сілы NATO падымаліся на перахоп расейскіх самалётаў больш за 150 разоў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках