19 красавiка 2024, Пятніца, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Антусевіч: Дзяржаўныя прафсаюзы - гэта спроба стварэння таталітарнай арганізацыі

3
Сяргей Антусевіч: Дзяржаўныя прафсаюзы - гэта спроба стварэння таталітарнай арганізацыі
СЯРГЕЙ АНТУСЕВІЧ

Дэкрэт №4 - гэта фактычна апошняя фаза адзяржаўлення прафсаюзаў і ператварэнне афіцыйных прафсаюзаў у таталітарныя арганізацыі.

Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне стварыць на кожным прадпрыемстве дзяржаўны прафсаюз. Дыктатар патрабуе, каб прафсаюзы былі на ўсіх прадпрыемствах любой формы ўласнасці.

Са слоў намесніка старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Сяргея Антусевіча, дзяржаўныя прафсаюзы на прадпрыемствах - гэта спроба стварэння таталітарнай арганізацыі, паведамляе «Радыё Рацыя».

- Гэта фактычна апошняя фаза адзяржаўлення прафсаюзаў і ператварэнне афіцыйных прафсаюзаў у такую таталітарную арганізацыю, якая наўрад ці пасля гэтага здольная называцца прафсаюзам. Ён ім сказаў канкрэтна, што ён адзіны абаронца правоў працоўных. Усё астатняе, чым яны будуць займацца, гэта ў лепшым выпадку аздараўленне і нейкімі гаспадарчымі праблемамі - ні больш ні менш.

Са слоў Сяргея Антусевіча, прафсаюзы павінны стварацца добраахвотна, а не прымусова зверху. Сяргей Антусевіч некалькі гадоў кіраваў незалежным прафсаюзам на самым буйным гарадзенскім прадпрыемстве «Гроднаазот» і ведае сітуацыю з прафсаюзамі знутры.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках