25 красавiка 2024, Чацвер, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

SMS-траян атакуе смартфоны пад выглядам мэсэнджара WhatsApp

4
SMS-траян атакуе смартфоны пад выглядам мэсэнджара WhatsApp

Міжнародная антывірусная кампанія ESET папярэджвае аб распаўсюдзе мабільнага SMS-траяна пад выглядам папулярнага мэсэнджара WhatsApp.

Шкоднасная праграма TrojanSMS.Agent.ZS арыентавана на смартфоны і планшэты на базе Android. Актыўнасць траяна расце з пачатку 2015 года. Зламыснікі маскуюць яго пад WhatsApp і распаўсюджваюць праз неафіцыйныя крамы мабільных прыкладанняў, пішуць «Беларускія навіны».

Пасля загрузкі першага apk-файла з падробленым WhatsApp шкоднасная праграма прапануе карыстальніку ўнесці плату за выкарыстанне прыкладання. Пасля завяршэння плацяжу пачынаецца загрузка другога apk, які змяшчае дадатковыя пакеты. Затым траян пераходзіць да ўстаноўкі ў аперацыйную сістэму і запытвае правы адміністратара, уключаючы дазвол на адпраўку SMS.

TrojanSMS.Agent.ZS спусташае мабільны рахунак карыстальніка, ажыццяўляючы несанкцыянаваную рассылку SMS на платныя нумары. Акрамя гэтага, шкоднасная праграма можа самастойна весці званкі і адпраўляць на выдалены сервер звесткі аб прыладзе і сістэме.

ESET рэкамендуе ўсталёўваць папулярныя прыкладанні толькі з афіцыйных пляцовак і абараніць смартфоны і планшэты на базе Android сучасным антывірусным ПА.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках