28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларускія ВНУ завабліваюць студэнтаў

17

Каб не застацца без студэнтаў, беларускія ВНУ праяўляюць крэатыўнасць і здымаюць рэкламныя відэаролікі.

Універсітэты пачынаюць актыўна сябе рэкламаваць. У ход ідуць сімпатычныя студэнткі, даспехі і нават універсітэты ЗША, паведамляе "Еўрарадыё".

Сам Францыск Скарына заклікае студэнтаў праявіць творчасць у Гомелі, таму што ВНУ носіць ягонае імя. І яны праяўляюць: студэнт эканамічнага раздае грошы, фізік каўбасы пад цяжкі рок, а студэнтка з філалагічнага спакушае будучых абітурыентаў, пазуючы на парце. Самы крэатыўны ролік, хоць і неадназначны. На афіцыйным сайце ўніверсітэта яго таксама няма: рабілі самі студэнты.

На добрай беларускай мове заклікае вучыцца студэнтка ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Марыя Марчук. Проста, з густам і зразумела. Дарэчы, адзіная рэклама ўніверсітэта на беларускай, якую лёгка знаходзім на сайце ВНУ.

Калі вы думалі, што Гарвард у ЗША, то не. Ён цяпер у Горках. Ва ўсякім выпадку, "беларускім Гарвардам" сябе называе сельскагаспадарчая акадэмія ў Горках. У астатнім - звычайны ролік з пералікам факультэтаў і бонусаў а-ля "гарантуем працоўнае месца пасля вучобы".

Больш за ўсё рэкламы сёлета ад Педагагічнага ўніверсітэта Максіма Танка. Гэта і постэры ў метро, і відэаролікі. Праўда, ролік досыць трывіяльны: пералік факультэтаў, плюсы прафесіі педагога.

Студэнты граюць на музычных інструментах, вучацца танцаваць, маляваць - кароткі змест роліка ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Без слоў і з надпісамі па-руску. І не зразумела, чаму варта выбіраць менавіта гэту ВНУ.

Замежнымі стажыроўкамі заваблівае студэнтаў Віцебскі ўніверсітэт імя Машэрава. А таксама ўласнымі СМІ і наборам накшталт: добрыя выкладчыкі, тэхніка, першае месца працы. Усё стандартна.

Нагадаем, сёлета на тэставанне запісалася 101 000 абітурыентаў. Але частка з іх на іспыты не дайшла, яшчэ частка можа не набраць патрэбныя балы, якія даюць права падаваць дакументы. На бюджэт плануюць прыняць 28 тысяч чалавек, а гэта амаль кожны трэці абітурыент.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках