20 красавiка 2024, Субота, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз увёў супраць Расеі чарговую антыдэмпінгавую пошліну

1
Еўразвяз увёў супраць Расеі чарговую антыдэмпінгавую пошліну

У Брусэлі наважылі ўсталяваць пошліну 34% у дачыненні да алюмініевай фольгі, вырабленай у РФ.

Еўрапейскі звяз увёў антыдэмпінгавую пошліну ў суме 34 адсоткі на расейскую алюмініевую фольгу. Абмежавальная мера закране імпарту з Расеі рулонаў вагай ад 10 кілаграмаў, таўшчыня лістоў у якіх складае ад 0,008 да 0,018 міліметра. Адпаведная пастанова Брусэля была апублікаваная ў Афіцыйным часопісе Еўразвязу ў суботу, 4 ліпеня, піша ЛІГАБізнесІнформ.

Адзначым, мера закране асноўных расейскіх пастаўшчыкоў фольгі: кампанію Русал і дзвюх яе «дочак» - Ural Foil і Rusal Sayanal.

У адпаведнасці з вынікамі антыдэмпінгавага расследавання, якое ахоплівала перыяд з 2011 да 2013 гады, сярэднеўзважаная дэмпінгавая маржа (розніца паміж унутранымі і экспартнымі коштамі, на падставе якіх устанаўліваецца пошліна) расейскіх кампаній склала 34%.

Прычым кампанія Русал і яе «дочкі» займалі ад 29 адсоткаў (у 2011 годзе) да 34 адсоткаў (на канец расследавання ў 2014 годзе) еўрапейскага рынку. За гэты ж перыяд сумарная рынкавая доля кампаній Еўразвязу паменшылася з 55 да 47 адсоткаў. Гэта, у сваю чаргу, негатыўна адбілася на заробках супрацоўнікаў еўрапейскіх прадпрыемстваў і аб'ёме іх вытворчасці, вынікае з апублікаванай інфармацыі ў справаздачы.

Як вядома, акрамя кампаній з РФ, сваю фольгу ў краіны Еўразвязу пастаўляюць Кітай, які на момант заканчэння расследавання займаў 2% еўрапейскага рынка, Турцыя (13%) і іншыя краіны свету (сумарна 4%).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках