25 красавiка 2024, Чацвер, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Патрульная паліцэйская служба - сімвал укаранення рэформаў ва Украіне

8

Паліцэйскія патрулі сёння ўвечары ў Кіеве ўпершыню заступяць на змену.

Пра гэта прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка сказаў на цырымоніі прынясення прысягі двума тысячамі супрацоўнікамі сталічнай патрульнай паліцыі на вернасць украінскаму народу, паведамляе УНИАН.

«Сёння вы толькі прыступаеце да службы, а ўжо кожны з вас, уявіце сабе, стаў сімвалам украінскіх рэформаў, і ад вашых першых і наступных крокаў у значнай ступені залежыць і будзе залежаць стан грамадства», - падкрэсліў Парашэнка.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што галоўнымі задачамі паліцэйскіх з'яўляюцца не толькі барацьба з парушэннем законаў, а важным з'яўляецца таксама тое, што яны павінны «ўсяляць ва ўсіх людзей веру ў непазбежнасць і незваротнасць рэформаў. Веру ў сілу Украінскай дзяржавы, здольнай сябе абараніць».

«Вораг, безумоўна, хоча, каб вы памыліліся, каб сталі простай рэінкарнацыяй тыповага ўкраінскага ДАІшніка, проста перасаджанага на новую машыну і пераапранутага ў іншую форму. Давайце разам прадэманструем - так не будзе!» - заклікаў Парашэнка.

Парашэнка адзначыў, што ўкраінскі народ верыць у паліцэйскіх і ўскладае на іх каласальныя надзеі.

«Мы з'яўляемся сведкамі ўвасаблення ў жыццё адной з самых маштабных рэформаў у нашай дзяржаве. У аснове гэтай рэформы - мадэль пераходу ад карнай да сэрвіснай функцыі дзейнасці праваахоўных органаў», - рэзюмаваў Парашэнка.

Намесніца міністра ўнутраных спраў Эка Згуладзэ паведаміла, што паліцэйскія патрулі сёння ўвечары ў Кіеве ўпершыню заступяць на змену.

«Першая змена заступіць на службу ў дзевяць вечара сёння. Змена доўжыцца 12 гадзін, яны адпачываюць 48 гадзін і мяняюць адно аднаго», - сказала намесніца міністра ўнутраных спраў.

Згуладзэ паведаміла, што ўвечары «заступіць патруль у машынах, а з раніцы ўжо і пешы патруль».

З яе слоў, паліцыянты будуць працаваць у 200 аўтамабілях, што складзе 400 патрулёў, таксама будуць задзейнічаныя 75 пешых патрулёў, а дадатковая група будзе на дзяжурстве і ў выпадку патрэбы будзе гатовая выйсці ім на дапамогу.

Увечары сёння горад будуць патруляваць паліцыянты ў 75-ці машынах.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках