25 красавiка 2024, Чацвер, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bellingcat: Расейская прапаганда распаўсюджвае як мага больш версій, каб людзі заблыталіся

2
Bellingcat: Расейская прапаганда распаўсюджвае як мага больш версій, каб людзі заблыталіся
Элиот Хиггинс
Фото: David Sillitoe/Guardian/ddp images

Заснавальнік Bellingcat Эліёт Хігінс распавёў аб пуцінскай прапагандзе і спосабах барацьбы з ёй.

Заснавальнік даследчага праекта Bellingcat Эліёт Хігінс, які займаецца расследаваннем катастрофы малайзійскага «Боінга» на ўсходзе Украіны, распавёў пра прапагандысцкія метады Крамля ў сваім інтэрв'ю нямецкай газеце Die Zeit (пераклад - InoPressa).

«Прапагандысцкая актыўнасць Расеі не ставіць мэту зрабіць папулярным нейкі іншы, альтэрнатыўны пункт гледжання на падзеі. Расейцы, наадварот, імкнуцца распаўсюдзіць як мага больш версій, каб людзі, у рэшце, прыйшлі да высновы, што зразумець, дзе праўда, а дзе хлусня, немагчыма», - заявіў Хігінс.

Адзіны спосаб змагацца з гэтым, як мяркуе ангелец, гэта пісаць пра факты. «Проста варта казаць: Ok, гэта тое, што кажаце вы, а гэта факты, а менавіта тое, што мы можам давесці». Такім чынам, адзначае ён, адбракоўваюць вельмі шмат фальшывак.

«Так, напрыклад, расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін і ягоны ўрад кажа, што ва Украіне расейскіх войскаў і расейскага вайсковага абсталявання няма. Мы ж можам на аснове довадаў паказаць, што гэта не так», - працягвае Хігінс.

Для таго каб канкураваць з расейскай прапагандай і звяртаць увагу на факты, Bellingcat не толькі публікуе іх на сваім сайце, але і звяртаецца да ўрадаў розных краін і супрацоўнічае з рознымі арганізацыямі і чыноўнікамі. «Часам мяне проста дзівіць, калі хтосьці з іх кажа, што яны не ведаюць, ці ёсць расейскія войскі ва Украіне ці не. І гэтыя людзі сядзяць ва ўрадзе», - абураецца Хігінс.

«Амаль 25% нашай публікі гаворыць па-расейску або жыве ў Расеі. Гэта даволі вялікі вынік для англамоўнага сайта, - кажа журналіст. - Таму цяпер мы робім матэрыялы, у тым ліку, і на рускай мове. (...) І гэтыя пераклады карыстаюцца даволі вялікім попытам. Таму я магу з упэўненасцю сказаць, што ў сайта ёсць чытачы, якія жывуць у Расеі ці, прынамсі, гавораць па-расейску. Я думаю, што расейцы хочуць бачыць нашу працу».

«Пры гэтым вялікая і колькасць тых, хто крытыкуе нашу дзейнасць. І асаблівасці цяпер, калі да нас, відавочна, праявілі цікавасць расейскія ўлады, - заключае Хігінс. - Аднак гэта зусім не азначае, што ўсе гэтыя людзі працуюць на замову ўладаў. У многіх краінах ёсць людзі, якія будуць рабіць гэта на ўласнае жаданне, не кажучы ўжо пра фабрыкі троляў».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках