19 красавiка 2024, Пятніца, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грэцыі пачалося галасаванне на рэферэндуме

28
У Грэцыі пачалося галасаванне на рэферэндуме

Галасаванне працягнецца з 7:00 раніцы да 19:00 вечара.

Апытанні абяцаюць высокую яўку, да адкрыцця на выбарчыя ўчасткі пачалі падыходзіць людзі, прычым усіх узростаў - і моладзь, і паджылыя.

Грэцкі ўрад заклікае грамадзян галасаваць супраць гэтай угоды. Частка палітыкаў, у асноўным былых і датычных да падпісання двух мемарандумаў з крэдыторамі, заклікае сказаць "так", паведамляючы, што гаворка ідзе аб знаходжанні Грэцыі ў Еўропе і еўразоне, піша "Корреспондент".

Многія, зрэшты, ставяць пытанне інакш: галасаванне, на іх думку, пакажа стаўленне грэкаў да астатняй Еўропы. З тых самых часоў, калі краіна далучылася да Еўрапейскай супольнасці ў 1981 годзе, грэкі былі заўзятымі прыхільнікамі еўрапейскай інтэграцыі. Прычынай гэтаму служыла не толькі шчодрае фінансаванне з боку Брусэля, але і тое, што ў гэтым досыць неспакойным рэгіёне Еўропа лічылася якарам стабільнасці.

У панядзелак, 29 чэрвеня, да будынка грэцкага ўрада выйшлі амаль 20 тысяч чалавек, каб прадэманстраваць свой намер прагаласаваць на рэферэндуме супраць прапаноў "тройкі" крэдытораў. Менавіта да гэтага заклікае выбаршчыкаў кіроўная партыя "Сірыза". Для гэтых людзей "не" азначае выключна нязгоду з "навязанай палітыкай жорсткай эканоміі", але ніяк не гатоўнасцю выйсці з еўразоны.

У чацвер у Афінах прайшла яшчэ адна стыхійная дэманстрацыя такога характару.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках