24 красавiка 2024, Серада, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З прамысловых гігантаў Беларусі звольненыя 10 тысяч працоўных

95
З прамысловых гігантаў Беларусі звольненыя 10 тысяч працоўных

Праз крызіс беларускія прадпрыемствы масава скарачаюць працаўнікоў.

«Наша нiва» параўнала колькасць працоўных паводле стану на першы квартал 2015 года з тым, што была ў мінулым годзе (у сярэднім за 2014 год).

Аналізавалася сітуацыя на прамысловых гігантах - прадпрыемствах, дзе працавалі больш за 3000 працаўнікоў. Такіх кампаній налічылася амаль чатыры дзясятка. І на абсалютнай большасці з іх назіраліся скарачэнні.

Найбольшай колькасці працаўнікоў пазбавіўся Менскі трактарны завод - мінус 1319 чалавек. Для гіганцкага прадпрыемства гэта быў кожны трынаццаты супрацоўнік.

Бабруйская «Белшына» страціла 1130 працаўнікоў (кожнага дзевятага), а наваполацкі «Нафтан» - 928 працаўнікоў (кожнага дванаццатага).

Вялізныя скарачэнні назіраліся ў будаўнічай галіне. МАПІД, будаўнічы трэст №8, будаўнічы трэст №3, «Гародняпрамбуд», «Гомельпрамбуд» сумесна выкінулі на рынак блізу 2 тысяч працаўнікоў.

У працэнтных суадносінах ад найбольшай колькасці супрацоўнікаў пазбавіўся гомельскі ЗЛіН. Без працы застаўся кожны шосты працоўнік кампаніі ў вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі.

Такім чынам, з 29 прадпрыемстваў, якія займаліся скарачэннямі, былі звольненыя 9525 непатрэбных спецыялістаў.

Выспай стабільнасці ў такой сітуацыі заставаўся БелАЗ, які пакінуў у штаце 10739 працаўнікоў - роўна столькі, колькі і было.

Лідарамі ў дадатковым наборы сталі Менскі завод колавых цягачоў (470 працаўнікоў) і «Беларуськалій» (317 працаўнікоў). Усяго на 10 кампаній, многія з якіх разрастаюцца, былі працаўладкаваны 919 новых працаўнікоў.

Што тычыцца фінансавых вынікаў дзейнасці прадпрыемстваў, сітуацыя выглядае надзвычай цяжкай. З аднаго боку, звышпаспяховы «Беларуськалій» і Мазырскі НПЗ (21000 працаўнікоў на дваіх) разам атрымалі $290 мільёнаў. Але пры гэтым астатнія 37 гігантаў, на якіх працуюць 210 тысяч чалавек, сумесна зарабілі за квартал усяго $1,5 мільёна.

Нагадаем, у апошні час многія прадпрыемствы пераводзяць на скарочаны працоўны тыдзень або вымушаюць працаўнікоў пісаць заявы на адпачынкі за свой кошт. У рэдакцыю charter97.org паступілі скаргі з такіх прадпрыемстваў як «Гомсельмаш», Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў, Светлагорскі завод жалезабетонных вырабаў, Бабруйскі завод дэталяў і агрэгатаў, «Магілёўтрансмаш», «Строммашына», МТЗ, «Гомельдрэў», Менскі падшыпнікавы завод, Беларуская чыгунка, ААТ «Віцебскія прадукты» ды іншых.

Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках