25 красавiка 2024, Чацвер, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз засуху ў Беларусі гінуць пасевы і гараць лясы

29
Праз засуху ў Беларусі гінуць пасевы і гараць лясы

Такое сухое надвор'е старажылы ў Беларусі не ўзгадаюць за апошнія 20 гадоў.

Вось ужо больш за два тыдні ў Беларусі практычна няма дажджоў. Яны ідуць толькі ў асобных раёнах, піша kp.by.

- У нас у вобласці вось ужо месяц не было дажджоў, - наракае старшыня камітэта сельскай гаспадаркі Гомельскага аблвыканкама Сяргей Мятліцкі. - Яны прайшлі трохі толькі ў Гомельскім, Веткаўскім, Добрушскім і Чачэрскім. А ўся Прыпяцкая зона застаецца сухой. Пасевы падгараюць, становяцца белымі, так і не паспеўшы паспець. Прыходзіцца іх цяпер прыбіраць на корм жывеле. Будзем на іх месцы нешта сеяць на зялёную масу. Увогуле, надвор'е неяк ў гэтым годзе не вельмі добразычлівае да аграрыяў.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, цяпер на большасці палёў краіны прадуктыўнай вільгаці (больш за 40 міліметраў у паўмятровым пласце) амаль няма.

- Пашкоджанні збожжавых культур ад засухі назіраюцца пераважна ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне рэспублікі, - адзначаюць сіноптыкі. - У асобных раёнах Менскай, Берасцейкай і Гомельскай абласцей пачалося завяданне кукурузы, бацвіння бульбы і цукровых буракоў.

Праз сухое надвор'е пакутуюць і лясы. Міністэрства лясной гаспадаркі адзначае небывалы ўсплёск пажараў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць пажараў павялічылася ў 2,5 разы, а плошчы лясных пажараў - у 35 (!) разоў.

- Сумны лідар у колькасці пажараў - Гомельская вобласць, - распавялі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі. - Тут з сакавіка па 1 ліпеня мы зафіксавалі 185 лясных пажараў на плошчы ў 1652 гектара.

Самыя буйныя пажары былі ў Хойніцкім раёне. З панядзелка па сераду леснікі і супрацоўнікі МНС ратавалі ад полымя блізу 90 гектараў леса. А прыкладна два тыдні таму там тушылі 150 гектараў. Такіх маштабаў гомельскія леснікі не памятаюць з 1992 года.

- Цяпер так суха, што ўзровень вады ў Прыпяці вельмі нізкі, а некаторыя балоты, дзе раней было не прайсці, ператварыліся ў пыльныя палі, - распавядаюць леснікі.

Пакутуюць ад сухога надвор'я і птушкі. Да прыкладу, буслы пачалі выкідваць з гнёздаў птушанят.

- Праз засуху стала менш жаб і вужоў, буслам няма чаго есці, - патлумачыў спецыяліст у прыродаахоўных пытаннях ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Сямён Левы. - Буслы выбіраюць, хутчэй за ўсё, больш слабых птушанят, выкідваюць іх, каб астатнія маглі выжыць. Пацярпелі ад засухі і многія птушкі, якія рабілі кладкі падчас разліву. Напрыклад, у Жыткавіцкім раёне, дзе часта гнездаваліся чырванакніжныя віды, не змаглі вывесці птушанят кнігаўка, траўнік, вераценнік ды іншыя віды.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках